Мероприятия

Мэты і задачы ідэалагічнай і выхаваўчай работы на 2020/2021 навучальны год

Мэта ідэалагічнай і выхаваўчай работы:

стварэнне ўмоў, якія садзейнічаюць развіццю інтэлектуальных, творчых, асобасных якасцей навучэнцаў, іх сацыялізацыі і адаптацыі ў грамадстве на аснове прынцыпу самакіравання.

Задачы выхаваўчай работы на 2020/2021навучальны год:

ствараць ўмовы для удасканалення сістэмы грамадзянскага і патрыятычнага выхавання як галоўнага складальніка адукацыйнага працэсу, фарміравання ініцыятывы, паспяховага самаразвіцця і самарэалізацыі асобы;

працягнуць фарміраванне адказных адносін да свайго здароўя, а таксама спрыяць ў набыцці ведаў, развіцці ўменняў і навыкаў здаровага ладу жыцця, захаванні і ўмацаванні здароўя, маральных, бяспечных і адказных паводзін, вартасных арыентацый, якія вызначаюць выбар сацыяльна прымальных паводзін, падрыхтоўку да самастойнага жыцця і працы;

працягваць фарміраваць і развіваць сістэму працы з бацькамі і грамадскасцю;

павялічыць выніковасць працы блока дадатковай адукацыі, павысіць эфектыўнасць фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы;

II. Актуальныя напрамкі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2020/2021 навучальным годзе.

Грамадзянскае, патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне.

Фарміраванне інфармацыйнай культуры навучэнцаў.

Фарміраванне здаровага ладу жыцця, адказных і бяспечных паводзін.

Экалагічнае выхаванне. Фарміраванне беражлівых адносін да навакольнага прыроднага асяроддзя ў мэтах ўстойлівага развіцця грамадства.

Працоўнае выхаванне і прафесійная арыентацыя. Падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы.

Прафілактыка супрацьпраўных паводзін.

Узаемадзеянне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з сям’ёй. Арганізацыя Бацькоўскіх універсітэтаў.

Роля класнага кіраўніка ў арганізацыі і правядзенні выхаваўчай работы.