ВЫНІКІ РАБОТЫ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ ЗА 2020 ГОД

05.03.2021

5 сакавіка 2021 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сівіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа " прайшоў выніковы педагагічны савет установы адукацыі.

Перад удзельнікамі педагачнага савета выступіў дырэктар установы адукацыі Людміла Іосіфаўна Бібік. У прадстаўленым дакладзе  прааналізавала дзейнасць установы адукацыі за 2020 год. Вынікі 2020 года паказалі здавальняючую работу ўстановы адукацыі па ўсіх напрамках дзейнасці. Людміла Іосіфаўна вызначыла перспектыўныя задачы работы на 2021 год.