АЗБУКА безопасности

Школа дарожнай бяспекі

развернуть

Хвілінка здароўя  “Правілы паводзін на дарогах” у рамках прафілактычнай акцыі “Школа дарожнай бяспекі” прайшла ў аздараўленчым лагеры "Дружба". Выхаванцы не толькі ўспомнілі як патрэбна паводзіць сябе на дарозе, але і замацавалі свае веды на пляцоўцы "Наша вуліца".

свернуть

Канікулы без дыму і агню

развернуть

Але апафеозам дня ў аздараўленчым лагеры стала сустрэча з прадстаўнікамі МНС у рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню”,  якія паўтарылі з дзецьмі правілы пажарнай бяспекі, дазволілі апрануць сапраўдны касцюм выратавальніка, пасядзець за рулём пажарнай машыны, паспрабаваць патрапіць па футбольным мячы з брансбойта струменем вады. Уражанняў хопіць да наступнай лагернай змены!

 

свернуть

Аказанне першай дапамогі

развернуть

Новы тыдзень у лагеры “Дружба” пачаўся з падарожжа па сцяжынцы з назвай “Формула бяспекі”.  У ходзе цікавай і насычанай экскурсіі на мясцовы ФАП дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі работы сельскага фельдчара, даведаліся, дзе Формула бяспекі”.  У ходзе цікавай і насычанай экскурсіі на мясцовы ФАП дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі работы сельскага фельдчара, даведаліся, можна атрымаць дадзеную прафесію, наглядна ўбачылі, як правільна аказаць першую медыцынскую дапамогу.  

Пазнавальны  кіналекторый дапамог успомніць правілы паводзін на вадзе, асаблівасці карыстання электрапрыборамі і ўсе тэлефоны службаў экстранай дапамогі.

Завяршыўся дзень падарожжам па дзіцячым прававым сайце.

 

свернуть