Гражданское и патриотическое воспитание

Гульня "ЗАРНІЧКА"

развернуть

З мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, фізічнага развіцця малодшых школьнікаў 23 ліпеня у аздараўленчым лагеры "Дружба" была праведзена  спартыўна-патрыятычная гульня «Зарнічка».  Гульня складалася з шасці этапаў.

У ходзе гульні дзеці атрымалі магчымасць навучыцца: аказваць першую медыцынскую дапамогу,кантраляваць асабісты маральна-псіхічны стан пры незвычайных выпадках, у ходзе гульні вырашаць рэальныя сітуацыі.

Па выніках гульні перамагла ДРУЖБА,  а дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый!

свернуть

ПАЗНАЙ СВОЙ КРАЙ - ПАЗНАЙ СЯБЕ

развернуть

 “ПАЗНАЙ СВОЙ КРАЙ – ПАЗНАЙ СЯБЕ” - пад такой назвай прайшоў дзень у лагеры "Дружба". Дзеці  змаглі акунуцца ў таямніцы Нясвіжскага замка, падарожнічаючы на віртуальнай экскурсіі, даведацца адкуль пайшла назва горада Нясвіж, хто быў першым і апошнім жыхаром таямнічага замка.  

           

свернуть

МАРШРУТ ПАМЯЦІ

развернуть

Па МАРШРУЦЕ ПАМЯЦІ праехаліся на веласіпедах выхаванцы лагера “Дружба” 20 ліпеня,  які быў накіраваны да помніка мірным жыхарам, растраляным у час вайны ў в.Вуглы. Ля помніка дзеці арганізавалі акцыю “Абеліск”, паслухалі  аповяд пра гісторыю ўзнікнення  помніка “Як гэта было”.

 

свернуть

У ГАСЦЯХ У ЛЕТА

развернуть

У ГАСЦЯХ У ЛЕТА правялі 16 ліпеня свой дзень выхаванцы лагера “Дружба”. Так называлася адзінаццатая сцяжынка, па якой крочылі малыя вандроўнікі. На сцяжынцы былі арганізаваны наступныя прыпынкі: хвілінка здароўя “Як сябе паводзіць пры сустрэчы з жывёламі?”,  экскурсія “Падарожжа на рознакаляровы луг”,   рухомыя гульні “На зялёным, на лузе…” і конкурс-гульня “Загадкі лета”.

Асабліва спадабалася экскурсія, якая неспадзявана стала не толькі займальнай, але і надзвычай пазнавальнай. А адбылося гэта дзякуючы выпадковай сустрэчы з чалавекам-энцыклапедыяй, мясцовым краязнаўцам-аматарам Жаўтком Альфонсам Станіслававічам.

свернуть

СЦЕЖКАМІ НАЛІБОЦКІХ ВАКОЛІЦ

развернуть

СЦЕЖКАМІ НАЛІБОЦКІХ ВАКОЛІЦ гулялі выхаванцы аздараўленчага лагера “Дружба” 9 ліпеня. Яны здзейснілі найцікавейшую экскурсію у зону адпачынку “Пагарэлка” пад назвай “Дзівоснае возера”, перад пачаткам якой пазнаёміліся з правіламі паводзін на вадзе. У ходзе  экскурсіі дзеці пазнаёміліся з насельнікамі возера, выканалі пазнавальныя і творчыя заданні, пагулялі ў рухомыя гульні, арганізавалі невялікі пікнік. А таксама пазнаёміліся з новай формай арганізацыі адпачынку, якая называецца тэрэнкур, і распрацавалі свой маршрут здароўя. Адпачынак удаўся на славу!

свернуть

ЗЯМЛЯ З БЛАКІТНЫМІ ВАЧЫМА

развернуть

Другі дзень у лагеры “Дружба” прайшоў пад агульнай назвай “Зямля з блакітнымі вачыма”.  У гэты дзень  хлопчыкаў і дзяўчынак чакала пазнавальная экскурсія “Вуліцы вёскі Сівіца”, у ходзе якой дзеці ўспомнілі легенду аб паходжанні назвы вёскі, выказалі свае меркаванні аб паходжаннях назваў вуліц, пабывалі ля быўшага дома ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і старшыні калгаса “Рассвет” М.І.Галубцова.  

Спартыўная гадзіна “Фізкульт Ура” дала магчымасць дзецям актыўна і з карысцю правесці свой час, умацаваць здароўе і зарадзіцца бадзёрасцю на цэлы дзень, а прагляд відэафільма аб Валожынўчыне дапамог пазнаёміцца з адметнымі мясцінамі Валожынскага раёна.

 

свернуть