Реалізацыя праекта "МЫ -ЗА ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ!"

НА ЗАРАДКУ...

развернуть

Кожны дзень у лагеры "Дружба" пачынаўся з  зарадкі, якая задавала тэмп і настрой на ўвесь дзень.

свернуть

ХВІЛІНКІ ЗДАРОЎЯ

развернуть

Быць здаровым – натуральнае імкненне чалавека. Але перш нядрэнна было б авалодаць элементарнымі ведамі, якія дапамаглі б нам выбраць найбольш рацыянальны шлях да здароўя з улікам асабістых фізіялагічных магчымасцяў.  Гэтаму садзейнічалі на працягу васямнацціці дзён ХВІЛІНКІ ЗДАРОЎЯ па розных накірунках.

 

свернуть

Спартыўна-патрыятычная гульня "Зарнічка"

развернуть

23 ліпеня у лагеры прайшла спартыўна-патрыятычная гульня "Зарнічка", якая садзейнічала развіццю хуткасці,  лоўкасці, вынослівасці,   пачуцця згуртаванасці.     

 

 

свернуть

"ЗДАРОВЫ Я – ЗДАРОВАЯ КРАІНА"

развернуть

ЗДАРОВЫ Я – ЗДАРОВАЯ КРАІНА. Так называлася  шостая сцяжынка, па якой крочылі “Вандроўнікі” з лагера “Дружба”. У гэты дзень наведвальнікі лагера правялі хвілінку здароўя “Правілы паводзін у час спартыўных гульняў”, паўдзельнічалі ў квэсце-гульні “У краіне здароўя”,праглядзелі відэаролікі “Я здароўе зберагу – сам сабе дапамагу!”, падвялі вынікі першага тыдня ў лагеры, патанцавалі на імправізаванай дыскатэцы.  Задаволенымі засталіся ўсе!

свернуть

Пленэр "Я ВЫБІРАЮ ЗДАРОЎЕ"

развернуть

10 ліпеня, у рамках рэалізацыі праекта "МЫ - ЗА ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ" быў праведзены пленэр "Я ВЫБІРАЮ ЗДАРОЎЕ"

свернуть

Рухомыя гульні “НА ЗЯЛЁНЫМ ЛУЗЕ, НА ЛУЗЕ…”

развернуть

16 ліпеня у час экскурсіі на луг былі праведзены рухомыя гульні "На зялёным, на лузе..."

свернуть

Спартыўная гадзіна "ФІЗКУЛЬТ-УРА!"

развернуть

6 ліпеня прайшла спартыўная гадзіна “Фізкульт Ура”, якая дала магчымасць дзецям актыўна і з карысцю правесці свой час, умацаваць здароўе і зарадзіцца бадзёрасцю на цэлы дзень.

 

свернуть

“МЫ – ЗА ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ!"

развернуть

З 5 ліпеня па 24 ліпеня ў рамках лагера будзе рэлізаваны праект "МЫ - ЗА ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ"

Мэта праекта:

Садзейнічанне стварэнню станоўчага эмацыянальнага настрою ад удзелу ў сумеснай дзейнасці, згуртаванню дзіцячага калектыву.

Задачы праекта:

фарміраваць жыццёва неабходныя рухальныя ўменні і навыкі ў дзяцей, у адпаведнасці з індывідуальнымі асаблівасцямі кожнага дзіцяці;

 фарміраваць асновы здаровага ладу жыцця;

выхоўваць калектывізм, узаемадапамогу ў сумесных мерапрыемствах.

Працягласць праекта: кароткатэрміновы, 18 дзён.

Тып праекта: фізкультурна-забаўляльны, аздараўленчы.

Чакаемымі вынікамі па заканчэнні рэалізацыі праекта будуць з'яўляцца наступныя паказчыкі:

павышэнне ўзроўню ведаў дзяцей аб здаровым ладзе жыцця;

павышэнне цікавасці дзяцей да фізкультуры, павышэнне ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці;

пашырэнне пазнавальнага кругагляду.

 

свернуть