АГЛЯД ЛАГЕРНАЙ ЗМЕНЫ "СЦЯЖЫНКІ РОДНАГА КРАЮ"

Вясямнаццатая сцяжынка "ЛАГЕР, БЫВАЙ! ДА НОВЫХ СУСТРЭЧ!"

развернуть

24 ліпеня завяршылася лагерная змена для вандроўнікаў з лагера “Дружба”. Васямнаццаць дзён пакаралі яны новыя сцяжынкі, набывалі новыя веды, умацоўвалі здароўе і проста весела праводзілі час.

У апошні дзень дзеці абмеркавалі правілы аказання пешай дапамогі пры ўкусах кляшча,  вызначылі самага актыўнага вандроўніка, атрымалі дыпломы,  павесяліліся і пасумавалі на мерапрыемстве  “Бывай, школьны лагер!”, патанцавалі на дыскатэцы “Вясёлы карагод” і абяцалі абавязкова вярнуцца ў лагер наступным летам…

свернуть

Сямнаццатая сцяжынка "МЫ ЗА МІР ВА ЎСІМ СВЕЦЕ!”

развернуть

Сямнаццатая сцяжынка ў лагеры “Дружба” мела назву “МЫ ЗА МІР ВА ЎСІМ СВЕЦЕ!”. У гэты дзень выхаванцы лагера абмеркавалі пытанні тэрарызму і пагрозы міру на хвілінцы здароўя “Правілы паводзін пры знаходжанні незнаёмых прадметаў”, праверылі свае спрыт і сілу ў спартыўна-патрыятычнай гульні “Зарнічка”, арганізавалі конкурс малюнкаў на асфальце “Няхай заўсёды будзе мір!” . Бадзёры і ўзнёслы настрой суправаджаў усіх вандроўнікаў на працягу дня!

 

свернуть

Шаснацатая сцяжынка "ПАЗНАЙ СВОЙ КРАЙ - ПАЗНАЙ СЯБЕ!"

развернуть

“ПАЗНАЙ СВОЙ КРАЙ – ПАЗНАЙ СЯБЕ”  так называлася шаснаццатая сцяжынка  ў лагеры “Дружба”. За дзень дзеці паспелі паразмаўляць пра “Вітаміны на нашым агародзе” ў часе хвілінкі здароўя, акунуцца ў таямніцы Нясвіжскага замка, падарожнічаючы на віртуальнай экскурсіі, развучыць старадаўнія беларускія гульні, паўдзельнічаць у віктарыне “Усё пра Беларусь”, арганізаваць і правесці флэшмоб у рамках акцыі “Беларусь у маім сэрцы”.

           

           

свернуть

Пятнаццатая сцяжынка "СЯБРОЎСТВА - ВЯЛІКАЯ СІЛА!"

развернуть

У тым, што СЯБРОЎСТВА – ВЯЛІКАЯ СІЛА, у чарговы раз упэўніліся наведвальнікі лагера “Дружба” 21 ліпеня пад час правядзення гульні па станцыях “Нам без сяброўства не пражыць, сяброўства трэба шанаваць!” яны зразумелі, што толькі дружба, узаемадапамога і ўзаемападтрымка дапаможа перамагчы ў любых, нават самых складаных конкурсах. А каб замацаваць сяброўства, вандроўнікі звязалі сябе сапраўднай павуцінкай дружбы, частачку якой кожны забраў дамоў. Дружба  дапамагала дзецям весяліцца ў час рухомых гульняў “У сяброўстве наша сіла” і адказваць на пытанні віктарыны “Ці ведаеце вы творы пра сяброўства?”

свернуть

Чатырнаццатая сцяжынка "МАРШРУТ ПАМЯЦІ"

развернуть

Па МАРШРУЦЕ ПАМЯЦІ праехаліся на веласіпедах выхаванцы лагера “Дружба” 20 ліпеня. Імправізаваны велапаход пачаўся з хвілінкі здароўя  “Правілы паводзін на дарогах” у рамках прафілактычнай акцыі “Школа дарожнай бяспекі”. Затым – экскурсія да помніка мірным жыхарам, растраляным у час вайны ў в.Вуглы. Ля помніка дзеці арганізавалі акцыю “Абеліск”, паслухалі  аповяд пра гісторыю ўзнікнення  помніка “Як гэта было”.

А на зваротным шляху завіталі ў імправізаваны музей старажытных прадметаў і прылад працы пад адкрытым небам, які арганізаваў у сябе дома жыхар в. Вуглы Роман Іосіф Браніслававіч. Гаспадар расказаў аб прызначэнні амаль кожнага прадмета з калекцыі і дазволіў нават патрымаць іх у руках.

свернуть

Трынаццатая сцяжынка "ПРАЦА ЎПРЫГОЖВАЕ ЧАЛАВЕКА"

развернуть

Трынаццаты дзень для выхаванцаў  аздараўленчага лагера "ДРУЖБА" прайшоў на адным уздыху. Спачатку яны паўтарылі “Правілы абыходжання з  электрапрыборамі”  на хвілінца здароўя, пасля паспрачаліся ў спрыце, лоўкасці і хуткасці пад час правядзення спартыўна-гульнявой праграмы “Весела разам!”, прынялі ўдзел у акцыі “Чысты школьны двор” і захапленнем і задавальненнем паглядзелі  мастацкі фільм “Цімур і яго каманда”.

Можна з упэўненасцю сказаць: “Дзень удаўся!”

 

свернуть

Дванаццатая сцяжынка "ЖЫЦЦЁ БЕЗ УСМЕШКІ - ПРОСТА ПАМЫЛКА"

развернуть

ЖЫЦЦЁ БЕЗ УСМЕШКІ – ПРОСТА ПАМЫЛКА. Так называлася  дванаццатая сцяжынка, па якой крочылі “Вандроўнікі” з лагера “Дружба”. У гэты дзень наведвальнікі лагера правялі хвілінку здароўя “Правілы паводзін з незнаёмымі людзьмі”, паўдзельнічалі ў вясёлых эстафетах “Вось яно якое наша лета”, правялі калейдаскоп рухомых гульняў “Весела жывём!”, а таксама падвялі вынікі другога тыдня ў лагеры. 

 

  

свернуть

Адзінаццатая сцяжынка "У ГАСЦЯХ У ЛЕТА"

развернуть

У ГАСЦЯХ У ЛЕТА правялі 16 ліпеня свой дзень выхаванцы лагера “Дружба”. Так называлася адзінаццатая сцяжынка, па якой крочылі малыя вандроўнікі. На сцяжынцы былі арганізаваны наступныя прыпынкі: хвілінка здароўя “Як сябе паводзіць пры сустрэчы з жывёламі?”,  экскурсія “Падарожжа на рознакаляровы луг”,   рухомыя гульні “На зялёным, на лузе…” і конкурс-гульня “Загадкі лета”.

Асабліва спадабалася экскурсія, якая неспадзявана стала не толькі займальнай, але і надзвычай пазнавальнай. А адбылося гэта дзякуючы выпадковай сустрэчы з чалавекам-энцыклапедыяй, мясцовым краязнаўцам-аматарам Жаўтком Альфонсам Станіслававічам.

свернуть

Дзясятая сцяжынка "СПЯШАЙЦЕСЯ РАБІЦЬ ДАБРО"

развернуть

Чарговая сцяжынка ў лагеры “Дружба” мела назву  “Спяшайцеся рабіць дабро”. Падарожжа па гэтай сцяжынцы пачалося з хвілінкі здароўя “Правілы паводзін ў транспарце”. Затым у рамках рэалізацыі праекта “ШАГ.  Школа Актыўнага Грамадзяніна” быў праведзены адкрыты дыялог на тэму “Кожны чалавек асаблівы, усе людзі – роўныя”. У ходзе дыялогу дзеці выказалі свае меркаванні аб паняцці “талерантнасць”,  пагутарылі аб дапамозе людзям з абмежаванымі магчымасцямі, прагледзелі сацыяльныя відэаролікі па дадзенай тэматыцы.

У рамках акцыі  “Твары дабро і міласэрнасць” дзеці наведалі Смяхоўскага Арцёма, запрасілі яго ў госці, уручылі невялікі падарунак.

Завяршылася падарожжа па дзясятай сцяжынцы “Мульці-пульці – карнавалам”

свернуть

Дзявятая сцяжынка "ЧАЛАВЕК СВАЁЙ СПРАВЫ"

развернуть

ЧАЛАВЕК СВАЁЙ СПРАВЫ. Менавіта так называлася дзявятая сцяжынка, па якой вандравалі наведвальнікі лагера “Дружба” ў дзявяты дзень. А прывяла іх гэта сцяжынка ў КУП “Сівіца”. Спачатку на малочна-таварную ферму “Сівіца”, дзе дзеці пазнаёміліся з прадстаўнікамі такіх прафесій, як, жывёлавод, аператар машыннага даення, ветурач, заатэхнік. А пасля на –  мехдвор КУП “Сівіца”, экскурсію па якім правёў сам дырэктар прадпрыемства. Кожны з работнікаў цікава і з захапленнем расказваў пра сваю справу. Адразу бачна, што людзі адданы абранай прафесіі.

Завяршылася сцяжынка віктарынай  “Адгадай прафесію” і конкурсам малюнкаў “У свеце прафесій”.

свернуть

Восьмая сцяжынка "ЗЯЛЁНЫ ДОМ"

развернуть

Асабліва цікавым і насычаным атрымаўся восьмы дзень у лагеры “Дружба”. Выхаванцы лагера за дзень паспелі скласці памятку і прайсці тэставанне на хвілінцы здароўя “Чыстыя рукі – твая абарона”, здейсніць экскурсію ў прыроду “Будзь прыродзе верным  сябрам”, правесці акцыю“Чысты лес”, стварыць незвычайны калаж пад назвай  “Беражыце лес!”.

Але апафеозам дня стала сустрэча з прадстаўнікамі МНС у рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню”,  якія паўтарылі з дзецьмі правілы пажарнай бяспекі, дазволілі апрануць сапраўдны касцюм выратавальніка, пасядзець за рулём пажарнай машыны, паспрабаваць патрапіць па футбольным мячы з брансбойта струменем вады. Уражанняў хопіць да наступнай лагернай змены!

свернуть

Сёмая сцяжынка "ФОРМУЛА БЯСПЕКІ"

развернуть

Новы тыдзень у лагеры “Дружба” пачаўся з падарожжа па сцяжынцы з назвай “Формула бяспекі”.  У ходзе цікавай і насычанай экскурсіі на мясцовы ФАП дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі работы сельскага фельдчара, даведаліся, дзе можна атрымаць дадзеную прафесію, наглядна ўбачылі, як правільна аказаць першую медыцынскую дапамогу.  

Пазнавальны  кіналекторый дапамог успомніць правілы паводзін на вадзе, асаблівасці карыстання электрапрыборамі і ўсе тэлефоны службаў экстранай дапамогі.

Завяршыўся дзень падарожжам па дзіцячым прававым сайце.

свернуть

Шостая сцяжынка "ЗДАРОВЫ Я – ЗДАРОВАЯ КРАІНА"

развернуть

ЗДАРОВЫ Я – ЗДАРОВАЯ КРАІНА. Так называлася  шостая сцяжынка, па якой крочылі “Вандроўнікі” з лагера “Дружба”. У гэты дзень наведвальнікі лагера правялі хвілінку здароўя “Правілы паводзін у час спартыўных гульняў”, паўдзельнічалі ў квэсце-гульні “У краіне здароўя”, арганізавалі пленэр “Я выбіраю здароўе!” , праглядзелі відэаролікі “Я здароўе зберагу – сам сабе дапамагу!”, падвялі вынікі першага тыдня ў лагеры, патанцавалі на імправізаванай дыскатэцы.  Задаволенымі засталіся ўсе!

 

свернуть

Пятая сцяжынка "СЦЕЖКАМІ НАЛІБОЦКІХ ВАКОЛІЦ"

развернуть

СЦЕЖКАМІ НАЛІБОЦКІХ ВАКОЛІЦ гулялі выхаванцы аздараўленчага лагера “Дружба” 9 ліпеня. Яны здзейснілі найцікавейшую экскурсію у зону адпачынку “Пагарэлка” пад назвай “Дзівоснае возера”, перад пачаткам якой пазнаёміліся з правіламі паводзін на вадзе. У ходзе  экскурсіі дзеці пазнаёміліся з насельнікамі возера, выканалі пазнавальныя і творчыя заданні, пагулялі ў рухомыя гульні, арганізавалі невялікі пікнік. А таксама пазнаёміліся з новай формай арганізацыі адпачынку, якая называецца тэрэнкур, і распрацавалі свой маршрут здароўя. Адпачынак удаўся на славу!

свернуть

Чацвёртая сцяжынка "КНІГІ - ДОБРЫЯ СЯБРЫ"

развернуть

Цікавым, займальным і пазнавальным атрымаўся чацвёрты дзень у лагеры “Дружба”, які прайшоў пад агульнай назвай “Кнігі – добрыя сябры”. Дзеці  разам з выхавацелямі пабывалі ў Сівіцкай сельскай бібліятэцы-клубе, дзе загадчык бібліятэкі Пракопчык В.В. расказала пра гісторыю ўзнікнення бібліятэкі, колькасць і разнастайнасць фонду. Пасля дзеці змаглі паўдзельнічаць у віктарыне “У гасцях у казкі”, выбраць сабе кнігі па душы.

Акрамя таго, выхавацелі разам з дзецьмі правялі акцыю “Буккросінг, альбо Адпусці кнігу пагуляць” і майстар-клас “Закладка для кніг”.

свернуть

Трэцяя сцяжынка "ЗЯМЛЯ З БЛАКІТНЫМІ ВАЧЫМА"

развернуть

У трэці дзень  лагера “Дружба” дзеці разам з выхавацелямі падарожнічалі па сцяжынцы пад назвай  “Зямля з блакітнымі вачыма”.  У ходзе гульні-віктарыны “Мая Радзіма – Беларусь ” успомнілі беларускія прыказкі пра Радзіму і Дружбу, прагуляліся па галоўных гарадах Рэспублікі, адгадалі загадкі пра раслінны і жывёльны свет і інш.

На спартыўнай пляцоўцы з задавальненнем пагулялі ў беларускія народныя гульні “Міхасёк”, “Блін гарыць”, “Цыбулька”, “Паляванне на лісу”.

Пасля прагляду відэароліка “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь” далучыліся да рэспубліканскай акцыі  “Беларусь у маім сэрцы”

свернуть

Другая сцяжынка "ЮНЫЯ КРАЯЗНАЎЦЫ"

развернуть

Другі дзень у лагеры “Дружба” прайшоў пад агульнай назвай “Зямля з блакітнымі вачыма”.  У гэты дзень  хлопчыкаў і дзяўчынак чакала пазнавальная экскурсія “Вуліцы вёскі Сівіца”, у ходзе якой дзеці ўспомнілі легенду аб паходжанні назвы вёскі, выказалі свае меркаванні аб паходжаннях назваў вуліц, пабывалі ля быўшага дома ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і старшыні калгаса “Рассвет” М.І.Галубцова.  

Спартыўная гадзіна “Фізкульт Ура” дала магчымасць дзецям актыўна і з карысцю правесці свой час, умацаваць здароўе і зарадзіцца бадзёрасцю на цэлы дзень, а прагляд відэафільма аб Валожынўчыне дапамог пазнаёміцца з адметнымі мясцінамі Валожынскага раёна.

 

 

 

свернуть

Першая сцяжынка “ДОБРЫ ДЗЕНЬ, ЛАГЕР!”

развернуть

Распачаў сваю работу аздараўленчы лагер “Дружба” на базе Сівіцкага дзіцячага сада – базавай школы.

Школьнікі і педагогі на працягу працы лагера здзейсняць падарожжа па чароўных сцяжынках роднага краю. Кожны дзень будзе прысвечаны наведванню адной са сцяжынак.

 Першая сцяжынка прайшла пад назвай “Добры дзень, лагер”. У гэты дзень дзеці пазнаёміліся з правіламі бяспечных паводзін у лагеры, паўтарылі правілы прафілактыкі COVID-19, паўдзельнічалі ў забаўляльным мерапрыемстве “Вось і лета прыйшло”. Умацавалі сваё здароўе і зарадзіліся бадзёрасцю пад час спартыўных гульняў на свежым паветры “Спартыўны калейдаскоп” у рамках рэалізацыі праекта “Мы – за здаровы лад жыцця”.

 

 

 

свернуть