Экскурсионная деятельность

ІМПРАВІЗАВАНЫ МУЗЕЙ ПАД АДКРЫТЫМ НЕБАМ

развернуть

  20 ліпеня выхаванцы лагера "Дружба" завіталі ў імправізаваны музей старажытных прадметаў і прылад працы пад адкрытым небам, які арганізаваў у сябе дома жыхар в. Вуглы Роман Іосіф Браніслававіч. Гаспадар расказаў аб прызначэнні амаль кожнага прадмета з калекцыі і дазволіў нават патрымаць іх у руках.

свернуть

БУДЗЬ ПРЫРОДЗЕ ВЕРНЫМ СЯБРАМ

развернуть

Асабліва цікавым і насычаным атрымаўся восьмы дзень у лагеры “Дружба”. Выхаванцы лагера здейснілі экскурсію ў прыроду “Будзь прыродзе верным  сябрам”, правялі акцыю“Чысты лес”, стварылі незвычайны калаж пад назвай  “Беражыце лес!”

 

свернуть

ЧАЛАВЕК СВАЁЙ СПРАВЫ

развернуть

Наведвальнікі лагера “Дружба” ў здзейснілі экскурсію ў КУП “Сівіца”. Спачатку на малочна-таварную ферму “Сівіца”, дзе дзеці пазнаёміліся з прадстаўнікамі такіх прафесій, як, жывёлавод, аператар машыннага даення, ветурач, заатэхнік. А пасля на –  мехдвор КУП “Сівіца”, экскурсію па якім правёў сам дырэктар прадпрыемства Сямёнаў Аляксандр Іванавіч. Кожны з работнікаў цікава і з захапленнем расказваў пра сваю справу. Адразу бачна, што людзі адданы абранай прафесіі.

Завяршылася сцяжынка віктарынай  “Адгадай прафесію” і конкурсам малюнкаў “У свеце прафесій”.

свернуть