Растим маленького патриота - ВМЕСТЕ!

Дыдактычная гульня "Вобласці Рэспублікі Беларусь"

развернуть

 

  Мэта: практыкаваць дзяцей у складанні цэлага малюнка з частак, праз змест малюнкаў замацоўваць веды пра вобласці Рэспублікі Беларусь.

     Абсталяванне: карта з выявамі абласцей Рэспублікі Беларусь, падзеленая на часткі.

     Ход гульні

Выхавальнік раздае дзецям часткі карты Рэспублікі Беларусь. Дзецям неабходна  скласці з частак цэлы малюнак карты.

 

свернуть

Дыдактычная гульня "Беларускі арнамент складаем - традыцыі вывучаем"

развернуть

Мэта: развіццё ўяўленняў дзяцей пра беларускі арнамент, практыкаванне ў выкладанні арнаментальных узораў на прамавугольнай форме

 Абсталяванне:  картка з элементамі беларускага арнамента.

     Ход гульні

Дзецям раздаюцца відарысы ручніка без арнамента і геаметрычныя формы элементаў з кардону. Неабходна самастойна саставіць узор, змяняючы элементы, каляровыя спалучэнні.

   

свернуть

Гуляем - гісторыю, традыцыі краіны вывучаем!

развернуть

Ведаць гісторыю сваей краіны, вывучаць традыцыі сваёй малой радзімы павінен кожны грамадзянін, пачынаючы ўжо з дашкольнага узросту. А каб гэтыя веды сталі трывалымі, патрэбна зацікавіць выхаванцаў. 

Нашым дашкольнікам вывучаць гісторыю і традыцыі сваёй малой радзімы дапамагае лэпбук - 

інтэрактыўная гульня "Падарожжа па малой радзіме", які прысвечаны вывучэнню гістарычнай спадчыны малой радзімы. Ён садзейнічае развіццю  інтэлектуальных і творчых здольнасцей выхаванцаў.

Лэпбук складаецца з наступных старонак: “Шчаслівы я, што нарадзіўся на слаўнай сівіцкай зямлі”, “Маёй зямлі куточак дарагі”, “Сцежкамі налібоцкіх ваколіц”, “Дом, дзе мы жывём”.

Тут сабраны і абагульнены матэрыял аб паходжанні назваў вёсак, славутых земляках, звычаях і традыцыях, прадстаўніках мясцовай флоры і фаўны, матэрыял аб нашай установе адукацыі.

Лэпбук ілюстраваны малюнкамі і фотаздымкамі, змяшчае ў сабе розныя па характары і змесце заданні.

 

свернуть