ЛЕТО 2022!
23 ліпеня завяршылася лагерная змена “За 18 дзён вакол свету” для выхаванцаў з лагера “Дружба”. Васямнаццаць дзён пакаралі яны новыя вяршыні, набывалі новыя веды, умацоўвалі здароўе і проста весела праводзілі час.
У апошні дзень дзеці абмеркавалі правілы аказання першай дапамогі пры ўкусах кляшча, вызначылі самага актыўнага наведвальніка лагера, завяршылі афармленне Карты каштоўнасцей у час калектыўнай творчай справы “Асноўныя каштоўнасці чалавека”, атрымалі дыпломы на урачыстай лінейцы, прысвечанай закрыццю лагернай змены, павесяліліся і пасумавалі на мерапрыемстве “Бывай, школьны лагер!”, патанцавалі на дыскатэцы “Да пабачэння, лагер” і абяцалі абавязкова вярнуцца ў лагер наступным летам…
Перадапошні дзень у лагеры “Дружба” распачаўся з хвілінкі бяспекі “Першая дапамога пры сонечных апёках”.
Творчай гульнёй “Добрым быць зусім няпроста” вызначылі напрамак Дня дабрыні. Дзеці ўспомнілі знаёмыя песні пра дабрыню, сяброўства, абмяркоўвалі сітуацыйныя заданні пра ўчынкі, накіраваныя на дапамогу іншаму, тлумачылі сэнс прыказак і прымавак.
Ніводнага выхаванца не пакінуў раўнадушным відэафільм “Афрыка”, які праглядзелі ў рамках рэспубліканскага культурна-патрыятычнага кінамарафона “Глядзі і помні”. Слёзы, што заблішчалі на вачах дзяцей, гэтаму доказ.
Калектыўнай работай - аплікацыяй з пажаданнямі сябрам у рамках акцый “Дабрыня вакол нас” завяршыўся Дзень.
“Сёння будзем фантазіраваць?”- з такога пытання і пачаўся Дзень фантазёраў у лагеры “Дружба”.
Вялі размову пра паводзіны, калі застаёмся адны дома і як правесці бяспечна вольны час без дарослых.
Выконваючы заданні віктарыны “Невядомае аб вядомым” дзеці развівалі уменне спаборнічаць, замацавалі свае веды пра дабрыню.
Пад час інтэлектуальнай гульні-падарожжа “Дзіўны свет вакол нас” апынуліся на месцы любімых казачных персанажаў і пафантазіравалі над новым сюжэтам вядовых твораў.
І куды у Дзень фантазёраў без падарункаў, зробленых сваімі рукамі. Калейдаскоп ідэй “Палёт фантазіі”: тут і малюнкі герояў мультфільмаў, падарунак у выглядзе кветак ў тэхніцы арыгамі, выцінанкі з паперы.
Дзень спорту 20.07 у лагеры выдаўся на славу. У зоне адпачынку Пагарэлка дзеці бываюць часта, але тым не менш кожны раз наведваюць з задавальненнем. Пачалі як заўсёды з хвілікі бяспекі, на гэты раз пра карысныя і ядавітыя расліны.
Каля возеры выхаванцы прынялі удзел у спартыўна-забаўляльнай гульні “О, спорт! Ты - сіла!”.
Паднялі настрой вясёлыя эстафеты “Крывое люстэрка”.
Падсілкаваўшыся смажаным на вогнішчы салам, вясёлыя, бадзёрыя і задорныя накіраваліся ў лагер.
Кожны з выхаванцаў у канцы дня выказваў свае пачуцці аб праведзеным ў ларегы Дні. Агульным дасягненнем можна лічыць разуменне сваёй ролі ў захаванні ўласнага здароўя.
Дзень экологіі ў лагеры “Дружба” пачаўся з хвілінкі бяспекі “Першая дапамога пры ўкусах насякомых” нездарма – выхаванцаў чакае прагулка ў лес “Я жыхар планеты Зямля”. Пад марш “Вместе весело шагать” выправіліся ў дарогу. Пра ўдаласць “падарожжа” можна меркаваць па задаволеных, радасных і крыху змораных тварах дзяцей.
Вярнуўшыся ў лагер разгадвалі заданні квэста “Таямніцы зялёнага сябра”, згулялі ў экалагічную гульню “Як многа розных ёсць пытанняў”.
Сёння дзеці паглыбілі свае прыродазнаўчыя веды, умацоўвалі камунікатыўныя ўменні, развівалі пачуццё цудоўнага і адказнасць за навакольны свет.
18 ліпеня ў аздараўленчым лагеры прайшоў "Дзень бяспекі". Ён пачаўся з правядзення прафілактычнай акцыі " Школа
дарожнай бяспекі". Была праведзена хвілінка бяспекі "Летам дзеці ў бяспецы" і тэматычная прагулка.
З задавальненнем дзеці паглядзелі і абмеркавалі мультфільмы "Азбука бяспекі". Творчасці таксама знайшлося месца: вернісаж малюнкаў "Школа ратавальнікаў" цяпер упрыгожвае гульнявы пакой лагера.
Кожны раз з нецярпеннем дзеці чакаюць сустрэчы з супрацоўнікамі РАНС. І сённяшні дзень не выключэнне. Супрацоўнікі РАНС паказалі школьнікам работу выратавальна-пажарнай тэхнікі. Дзецям былі прапанаваны розныя цікавыя заданні з якімі яны выдатна спраўляліся. Час прайшоў хутка і з карысцю для выхаванцаў лагера.
Субота 16 ліпеня ў аздараўленчым лагеры “Дружба” прайшла ў атмасферы творчасці і натхнення. У Дзень творчасці наведвальнікі лагеря прэзентавалі канцэрт-экспромт: не проста пасядзелі, паслухалі музыку, але і пазабаўляліся, патанцавалі, паспаборнічалі і паўсміхаліся… Паўдзельнічалі ў спартландыі з казачнымі гульнямі і конкурсамі, прагуляліся па дэндрапарку, каб заўважыць прыгожае, падзяліцца уражаннямі, прачытаць на памяць вершы пра прыроду, і напрыканцы намаляваць арыгінальны малюнак для конкурса “Насустрач лету”.
У тым, што ВЕТЛІВАСЦЬ – ВЯЛІКАЯ СІЛА, у чарговы раз упэўніліся наведвальнікі лагера “Дружба” 15 ліпеня пад час правядзення гульнёвай праграмы “Давайце гаварыць адзін аднаму кампліменты” і пазнавальнай экскурсіі “Паглядзіце, калі ласка!”, у ходзе якіх яны паўтарылі правілы культурных паводзін, у тым ліку і на прыродзе, засвоілі асноўныя этычныя патрабаванні ў паводзінах і зносінах з людзьмі. Яны зразумелі, што толькі ветлівасць, узаемадапамога і ўзаемападтрымка дапаможа перамагчы ў любых, нават самых складаных сітуацыях.
Завяршыў ДЗЕНЬ ВЕТЛІВАСЦІ конкурс паштовак “Майму сябру”.
14 ліпеня, у “Дзень народнай творчасці”, выхаванцы лагера “Дружба” здзейснілі непаўторную экскурсію ў гарадскі пасёлак Івянец, які па праву лічыцца горадам народных майстроў. У час экскурсіі дзеці наведалі Івянецкі музей традыцыйнай культуры, Цэнтр рамёстваў, кузню і Музей местачковага побыту. Ганчарства, ткацтва, кавальская справа, выяўленчае мастацтва і разьба па дрэве – гэта толькі частковы пералік тых відаў народнай творчасці, якімі славіцца Івянецкая зямля. Магчымасць на свае вочы паназіраць за стварэннем сапраўдных твораў мастацтва прадставілі таленавітыя супрацоўнікі музея! Дзякуй за незабыўныя ўражанні!
Мая зямля, мой родны дом
Завецца Беларуссю.
Я знаю: пад тваім крылом
Заўсёды прытулюся.
13 ліпеня ў лагеры “Дружба” – ДЗЕНЬ ПАТРЫЁТА! Гульнявая творчая праграма “Сімвалы маёй Радзімы”, якая праводзілася ў форме гульні па станцыях, дапамагла выхаванцам аднавіць свае веды пра Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, паўдзельнічаць у Рэспубліканскай акцыі “Спяваем гімн разам” і стварыць свой вугалок сімволікі!
Таксама дзеці правялі флэшмоб “Я люблю Беларусь” у рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”. А конкурс малюнкаў на асфальце “Няхай заўсёды будзе мір!” завяршыў чарговы лагерны дзень.
12.07.2022 года ў лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей "Дружба" прайшоў "Дзень кнігі". Цікавым, займальным і пазнавальным апынуўся гэты дзень у лагеры. Дзеці разам з выхавацелямі пабывалі ў Сівіцкай сельскай бібліятэцы, дзе загадчык Голуб А.В. расказала пра гісторыю ўзнікнення бібліятэкі, колькасці і разнастайнасці кніжнага фонду, дапамагла дзецям выбраць сабе кнігі па душы. Пасля ўсяго дзеці змаглі паўдзельнічаць у віктарыне "У гасцях у казкі".
Таксама выхавальнікі разам з дзецьмі правялі акцыю "буккросінг, або адпусці кнігу пагуляць" і майстар-клас "Закладка для кніг".
11 ліпеня, у “Дзень памяці” наведвальнікі лагера “Дружба”здзейснілі велапаход да помніка мірным жыхарам у в. Вуглы ў рамках усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства”.
Велапаход пачаўся з хвілінкі здароўя “Правілы паводзін на дарогах для веласіпедыстаў” у рамках прафілактычнай акцыі “Летам дзеці ў бяспецы”. Затым – сам паход у в.Вуглы. Ля помніка дзеці арганізавалі акцыю “Абеліск”, паслухалі аповяд пра гісторыю ўзнікнення помніка. А пасля праехаліся па дарогах ваенных дзеянняў, якія адбываліся на тэрыторыі нашай мясцовасці ў далёкім 1943 годзе.
Традыцыяй становіцца наведванне на зваротным шляху імправізаванага музею старажытных прадметаў і прылад працы пад адкрытым небам, які арганізаваў у сябе дома жыхар в. Вуглы Роман Іосіф Браніслававіч. Гаспадар расказаў аб прызначэнні амаль кожнага прадмета з калекцыі і дазволіў нават патрымаць іх у руках.
Завяршыўся “Дзень памяці” гадзінай карысных зносін “Помніць, каб жыць”.
“Днём прафесій” завяршыўся першы тыдзень лагернай змены ў летніку “Дружба”. У гэты дзень выхаванцы лагера паўтарылі правілы бяспечных паводзін пад час правядзення працоўных работ, паўдзельнічалі ў квэсце-гульні “Прафесіі будучыні”, правялі аперацыю “Утульнасць” і акцыю “Чысціня вакол нас”на прышкольнай тэрыторыі. На занятках па інтарэсах “У свеце арыгамі” навучыліся ствараць з паперы сапраўдныя цуды.
“Праца чалавека корміць, а лянота – псуе!” Гэта прыказка стала дэвізам дня.
“Каб здаровым, дужым быць, трэба спорт заўжды любіць!” Пад такім дэвізам прайшоў Дзень здароўя ў лагеры “Дружба”. На хвілінцы здароўя выхаванцы лагера паўтарылі правілы асабістай гігіены. Конкурсная праграма “Мы – за здаровы лад жыцця” вызначыла лепшых знатакоў правіл здаровага ладу жыцця
я, а спартландыя на прыродзе “У здаровым целе – здаровы дух” – самых спрытных і дужых. Прагляд відэаролікаў “Мы – супраць шкодных звычак, мы – за здаровы лад жыцця” стаў завяршальным акордам дня. А яшчэ дзеці зразумелі, што здароўе – бадай, асноўная каштоўнасць чалавека!
Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба многа па ёй вандраваць! Да такой высновы прыйшлі малыя падарожнікі з лагера “Дружба”, правёўшы “Дзень турыста” ў незабываемым паходзе. Спачатку - да зоны адпачынку “Пагарэлка". На прывале дзеці навучыліся распальваць вогнішча, накрываць стол у паходных умовах, гатаваць стравы на агні. А яшчэ палюбаваліся неапісуемай прыгажосцю Пагарэльскага возера, паназіралі за яго насельнікамі, пагулялі ў розныя рухомыя гульні, назбіралі духмяных суніц і з задавальненнем працягнулі паход.
Далей – ціхая лясная сцяжынка да вёскі Пагарэлка, пасля – неабсяжны луг і кветкі, і збажына, і вецер у твар, і шчаслівае вяртанне ў лагер!
Не забыліся падарожнікі паўтарыць і правілы бяспечных паводзін на дарозе і ў час паходу ў рамках акцыі “Летам дзеці ў бяспецы”.
На памяць аб паходзе засталіся выдатныя ўражанні і фотаздымкі!
У “Дзень малой радзімы ” падарожнікі з лагера “Дружба” здзейснілі экскурсію па роднай вёсцы “Што ў імені тваім, вуліца мая”, у ходзе якой выказалі меркаванне аб паходжанні назваў вуліц вёскі Сівіца, успомнілі знакамітых землякоў – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, малалетніх вязнеў канцэнтрацыйных лагераў, герояў-працаўнікоў мінулага і сучаснасці, а таксама тых, хто ўнёс значны ўклад у развіццё навукі і культуры Рэспублікі Беларусь.
Пасля вяртання ў лагер папоўнілі карту каштоўнасцей і папрацавалі над стварэннем калажа “Мая малая радзіма”. Дзень атрымаўся цікавым і пазнавальным.
Другі дзень у лагеры «Дружба» прайшоў пад агульнай назвай “Добры дзень, лета!” А што можа быць цікавей, чым сустрэча з летам?! На працягу дня дзеці гулялі на свежым паветры на ўлонні прыроды. Вакол – бясконцае поле, кветкі, матылькі і…спартыўная гадзіна “Вясёлыя старты”, і тэрэнкур “Падарожжа ў лета”, і вянкі, і песні, і стракозы над Сівіцкім возерам! Цуд ды і годзе!
А ўсе свае ўражанні і пачуцці, назапашаныя за дзень, дзеці адлюстравалі на малюнках “Я малюю лета”! Дзень прайшоў на выдатна!
Аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем дзяцей "Дружба" з 04.07. па 23.07.2022. Першы дзень.
04.07.2022развернутьУрачыстай лінейкай распачалася лагерная змена “За васямнаццаць дзён вакол свету” ў лагеры “Дружба”. На працягу дня выхаванцы лагера паўтарылі правілы бяспечных паводзін пры знаходжанні ў лагеры, пазнаёміліся з праграмай, успомнілі законы лагера і выбралі актыў.
Яркім і запамінальным атрымалася мерапрыемства “Прывітанне, лагер!”, у ходзе якога дзеці адказвалі на жартоўныя пытанні, разгадвал загадкі, гулялі і жартавалі, і нават паўдзельнічалі ў пастаноўцы імправізаванага спектакля.
Напрыканцы дня выхаванцы стварылі Карту каштоўнасцей, якую яны будуць афармляць і папаўняць на працягу ўсёй змены.
ЛЕТО-2022 - Республиканская акция "Мечты рождаются - мечты сбываются!"
развернуть
ЦЕЛЬ: создания условий для оптимального удовлетворения потребностей детей и их родителей в качественных и социально значимых услугах оздоровления и отдыха, формирования объективного отношения к историческому прошлому белорусского народа, развития личностных качеств социально-значимого и ответственного поведения на благо своей страны, раскрытия индивидуального потенциала и социальных инициатив детей, обеспечения открытости системы отдыха и оздоровления детей, участия общественных организаций и общества в целом в организации отдыха и оздоровления детей.
Подробности акции, основные направления, мероприятия скачать ЗДЕСЬ (в формате pdf*)
Здравствуй, лето! Летняя оздоровительная кампания 2022
развернутьС 1 июня 2022 года на базе учреждений образования Воложинского района начнут свою работу оздоровительные лагеря с дневным пребыванием детей и лагеря труда и отдыха. Ребята смогут оздоровиться и отдохнуть на протяжении всех трех летних месяцев.
Дневные оздоровительные лагеря, 18 дней |
||
№ п/п |
Учреждение образования |
Дата проведения оздоровительного лагеря |
1 |
ГУО «Гимназия №1 г.Воложина» |
01.06-21.06 18.07-06.08 |
2 |
ГУО «Средняя школа №1 г.Воложина» |
01.06-21.06 24.06-14.07 |
3 |
ГУО «Средняя школа №2 г.Воложина» |
01.06-21.06 25.07-13.08 |
4 |
ГУО «Ивенецкая средняя школа» |
01.06-21.06 28.07-17.08 |
5 |
ГУО «Раковская средняя школа» |
01.06-21.06 01.08-20.08 |
6 |
ГУО «Богдановский УПК детский сад – средняя школа» |
01.06-21.06 |
7 |
ГУО «Дорский УПК детский сад – средняя школа» |
28.07-17.08 |
8 |
ГУО «Першайский УПК детский сад – средняя школа» |
28.07-17.08 |
9 |
ГУО «Пугачевский УПК детский сад – средняя школа» |
04.07-23.07 |
10 |
ГУО «Судниковский УПК детский сад – средняя школа» |
04.07-23.07 |
11 |
ГУО «Яршевичский УПК детский сад – средняя школа» |
28.07-17.08 |
12 |
ГУО «Сивицкий УПК детский сад – базовая школа» |
04.07-23.07 |
13 |
ГУО «Воложинский районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации» |
01-21.06 |
Лагеря труда и отдыха, 18 дней |
||
1 |
ГУО «Гимназия №1 г.Воложина» |
01.06-21.06 |
2 |
ГУО «Средняя школа №1 г.Воложина» |
01.06-21.06 |
3 |
ГУО «Ивенецкая средняя школа» |
01.06-21.06 |
4 |
ГУО «Богдановский УПК детский сад – СШ» |
01.06-21.06 |
5 |
ГУО «Судниковский УПК детский сад – средняя школа» |
04.07-23.07 |
6 |
ГУО «Средняя школа №2 г.Воложина» |
25.07-13.08 |
Для учащихся ГУ «Детско-юношеская спортивная школа Воложинского района» будет организовано оздоровление (18 дней) на базе двух учреждений образования района
№ п/п |
Учреждение образования |
Дата проведения оздоровительного лагеря с дневным пребыванием детей |
1 |
ГУО «Ивенецкая средняя школа» |
01.06-21.06 |
2 |
ГУО «Гимназия №1 г.Воложина» |
24.06-14.07 |
Для учащихся учреждений образования района распахнут свои двери круглосуточные 9-дневные оздоровительные лагеря
Дневные оздоровительные лагеря, 18 дней |
|
||
№ п/п |
Название оздоровительного лагеря |
Учреждение образования |
Дата проведения оздоровительного лагеря |
1 |
«Экознайка» |
ГУО «Вишневский УПК детский сад – СШ» |
02.06-10.06 25.06-03.07 |
2 |
«Наследники» |
ГУО «Саковщинский УПК детский сад – СШ» |
13.06-21.06 07.07-15.07
|
3 |
«Радуга» |
ГУО «Городьковский УПК детский сад – СШ» |
13.06-21.06 25.06-03.07
|
4 |
«Диалог» |
ГУО «Саковщинский УПК детский сад – СШ» |
25.06-03.07
|
5 |
«Лидер» |
ГУО «Городьковский УПК детский сад – СШ» |
07.07-15.07
|
6 |
«Ромашка» |
ГУО «Богдановский УПК детский сад – средняя школа» |
01.08-09.08 |
7 |
«Патриот» |
в/ч 30695, ГУО «Средняя школа №1 г.Воложина» |
04.07-12.07
|
8 |
ЛТО «К.Р.У.Т.О.» |
ГУО «Вишневский УПК детский сад – СШ» |
13.06-21.06 |
Желающие оздоровиться в 18-дневных круглосуточных лагерях ДОЛ «Фотон» Национальной академии наук Республики Беларусь и о\л «Папараць-кветка» Березинского района обращайтесь к руководству учреждения образования по телефону
801772 48738.
Цены на путевки в оздоровительные лагеря всех типов можно узнать в учреждении образования.