ПРАЕКТ "МОЙ КРАЙ, МОЙ ЛЁС - МАЯ АЙЧЫНА!"

З мэтай прыняцця дадатковых мер па каардынацыі работы ў рамках грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў і моладзі з сакавіка 2021 года па сакавік 2022 года рэалізуецца абласны праект "Мой край, мой лес-мая Айчына".

     Мэта праекта - выхаванне патрыятызму, павагі да сваёй Радзімы праз вывучэнне гісторыі сваёй сям'і, "малой радзімы", слаўных старонак мінулага, сучасных дасягненняў Беларусі, павага і шанаванне дзяржаўных сімвалаў, папулярызацыі беларускай мовы і нацыянальнай культуры.

АКЦЫЯ "АБЕЛІСК"

развернуть

Штогод у Сівіцкім дзіцячым садзе-базавай школе  праводзіцца акцыя "Абеліск". Мэта дадзенай акцыі-добраўпарадкаванне тэрыторыі помніка мірным жыхарам, растраляным у гады Вялікай Айчыннай вайны ў в. Вуглы. Гэта святое для кожнага жыхара нашай мясцовасці месца. 38 прозвішчаў высечаныя на пліце - гэта мірныя жыхары, якія загінулі ад рук фашыстаў.

У акцыі прымаюць удзел і школьнікі, і работнікі ўстановы адукацыі. Гэты год не стаў выключэннем. 23 кастрычніка 2021 года навучэнцы разам з дарослымі навялі парадак на тэрыторыі каля помніка: прыбралі апалае лісце, сабралі галінкі, сучкі.

І як прыемна, правёўшы ўборку, глядзець на свет, які стаў яшчэ прыгажэйшым дзякуючы нашым намаганням. Добраўпарадкаванне памятнага месца - гэта тая малая частка нашых спраў, з дапамогай якіх мы выказваем сваю падзяку ўсім тым, хто пакінуў сваё жыццё, дзеля мірнага неба ў будучыні. І наша галоўная задача як мага даўжэй пранесці гэтую памяць, праз гады.

Усе былі задаволеныя сабой і працай, якую зрабілі. 

 

 
 
 
 
 
свернуть

ПАДАРОЖЖА ПА РОДНЫМ КРАІ

развернуть

16 ліпеня свой дзень выхаванцы лагера “Дружба” у час вандроўкі па сцяжынках роднага краю, непадалёку ад в. Пагарэлка выпадкова сустрэліся з мясцовым чалавекам-энцыклапедыяй, краязнаўцам-аматарам Жаўтком Альфонсам Станіслававічам.  Альфонс Станіслававіч не толькі расказаў дзецям гісторыю крыжоў ля вёскі, але і паказаў ім месца, дзе яны размешчаны.

 

 

 

свернуть

Школа Актыўнага Грамадзяніна” “Кожны чалавек асаблівы, усе людзі – роўныя”

развернуть

15  ліпеня  ў лагеры  “Дружба”  у рамках рэалізацыі праекта “ШАГ.  Школа Актыўнага Грамадзяніна” быў праведзены адкрыты дыялог на тэму “Кожны чалавек асаблівы, усе людзі – роўныя”. У ходзе дыялогу дзеці выказалі свае меркаванні аб паняцці “талерантнасць”,  пагутарылі аб дапамозе людзям з абмежаванымі магчымасцямі, прагледзелі сацыяльныя відэаролікі па дадзенай тэматыцы.

У рамках акцыі  “Твары дабро і міласэрнасць” дзеці наведалі Смяхоўскага Арцёма, запрасілі яго ў госці, уручылі невялікі падарунак.

свернуть

Рэспубліканская акцыя  “Беларусь у маім сэрцы”

развернуть

У трэці дзень  лагера “Дружба” дзеці разам з выхавацелямі падарожнічалі па сцяжынцы пад назвай  “Зямля з блакітнымі вачыма”.  У ходзе гульні-віктарыны “Мая Радзіма – Беларусь ” успомнілі беларускія прыказкі пра Радзіму і Дружбу, прагуляліся па галоўных гарадах Рэспублікі, адгадалі загадкі пра раслінны і жывёльны свет і інш. Пасля прагляду відэароліка “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь” далучыліся да рэспубліканскай акцыі  “Беларусь у маім сэрцы”

свернуть

План рэалізацыі абласнога праекта “Мой край, мой лёс – мая Айчына”

развернуть

 

Назва мерапрыемства

Дата правядзення

Адказныя

1.

Стварэнне на сайце установы адукацыі ўкладкі “Мой край, мой лёс – мая Айчына”

12.03.2021

БіібікП.А., настаўнік хіміі, біялогіі

2.

Наведванне памятных і знакавых месцаў Мінскай вобласці  мемарыяльны комплекс “Хатынь”, музей Вялікай Айчыннай вайны

сакавік 2021 г. –  сакавік 2022 г.

 

Класныя кіраўнікі

3.

Арганізацыя работы па забеспячэнні разнапланавага выкарыстання патэнцыялу гісторыка-культурнага комплексу “Лінія Сталіна”

сакавік 2021 г. –  сакавік 2022 г.

 

Класныя кіраўнікі

4.

Дзень роднай мовы

люты 2022г.

Настаўнікі прадметаў філалагічнага цыклу

5.

Акцыя “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”

сакавік 2021г.

Жыдовіч С.А., кіраўнік метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

6.

Фотавыстава “Малая радзіма вачыма дзяцей”

красавік 2021г.

Бібік Г.І., класны кіраўнік 7 класа

7.

Велапаход “Дарогаміі памяці”

май 2021г.

Класныя кіраўнікі 

8.

Акцыя “Прыйдзі і пакланіся”

 

ліпень 2021 г.

Шыманка М.Ч.

9.

“Да нас прыйшло беларускае слова…” (да Дня беларускага пісьменства)

верасень 2021г.

Настаўнікі прадметаў філалагічнага цыклу

10.

Адзіны дзень інфармавання “ШАГ”

 

кожны чацвер

месяц

Шыманка М.Ч.

11.

Удзел у экалагічных конкурсах рознага ўзроўню

на працягу года

Класныя кіраўнікі

12.

Правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі

 

 на працягу года Класныя кіраўнікі
13.

Удзел у рэспубліканскім конкурсе фотаработ “Мой край родны”

лістапад-снежань 2021

Класныя кіраўнікі 

свернуть

Да Дня Перамогі

развернуть

9 Мая-гэта святы для беларусаў дзень. Наш удзел у патрыятычных акцыях, конкурсах-даніна памяці, глыбокай павагі і падзякі савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам – усім, хто набліжаў перамогу. Вучні школы падрыхтавалі малюнкі для рэспубліканскага анлайн конкурсу-марафону віншавальных паштовак «Паштоўка.by"

  Кучынская Мілана

  Адамовіч Аляксандра

 

   Бібік Аляксандр

свернуть