Сцежкамі запаведнікаў і нацыянальных паркаў Беларусі

11.01.2023

Штогод 11 студзеня адзначаецца Сусветны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў, які заснаваны ў 1997 годзе па ініцыятыве Цэнтра аховы дзікай прыроды (Расія) і Сусветнага фонду дзікай прыроды.

Запаведнікі і нацыянальныя паркі з'яўляюцца асабліва ахоўваемымі прыроднымі тэрыторыямі, што дазваляе зберагчы ад гібелі частка дзікай прыроды і жывёльнага свету. Менавіта гэтай тэме была прымеркавана класная гадзіна пад назвай "Сцежкамі запаведнікаў і нацыянальных паркаў Беларусі" у 3 класе.   Дзеці вучыліся адрозніваць запаведнікі і нацыянальныя паркі, зрабілі завочнае падарожжа ў Бярэзінскі біясферны запаведнік, Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік і нацыянальны парк "Белавежская пушча".