Адзіны ўрок "Аб чым звоняць званы Хатыні?"

22.03.2023

22 сакавіка 2023 года спаўняецца 80 гадоў з дня трагедыі, якая адбылася ў вёсцы Хатынь. Да гэтай падзеі быў прымеркаваны адзіны ўрок, які прайшоў ва ўстанове адукацыі.Хатынь была спаленая ў агні, але не сцёртая з памяці людзей. Вучні змаглі яшчэ раз асэнсаваць трагічны лёс безабаронных людзей, якія сталі ахвярамі Вялікай Айчыннай вайны і жорсткасці фашысцкага рэжыму. 

Члены ГА “БРПА” усклалі кветкі да помніка ў памяць аб спаленых вёсках нашай мясцовасці.