Першы дзень у лагеры "Дружба"

27.03.2023

27 сакавіка на базе Сівіцкай базавай школы   адкрыўся аздараўленчы лагер "Дружба"Дзеці пазнаёміліся з легендай лагера. Пад час гульні па станцыях “Прывітанне, лагер!”  праявілі свае мастацкія здольнасці, эрудыцыю, веданне правіл бяспечных паводзін. Удзельнічалі ў акцыі “Чысціня вакол нас” у рамках экалагічнай акцыі  “Хто, калі не мы?”, дзе як і заўсёды паказалі сваю працавітасць і сяброўства.