Другі дзень у лагеры "Дружба"

28.03.2023

27 сакавіка  2023 года  выхаванцы з атрада   “Падарожнікі” прынялі ўдзел у правядзенні хвілінкі бяспекі “Асцярожна:ВІРУС!” і пазнаёміліся з правіламі  бяспечных паводзін у час складанай эпідэміялагічнай сітуацыі.

Пад час правядзення квэст-гульні  “Вайны святыя старонкі” дзеці не толькі паглыбілі свае веды пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, але і развівалі свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, уменне працаваць у камандзе.

Таксама ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў  “Адна на ўсіх Перамога” , дзе паказалі сваё бачанне падзей вайны і свае мастацкія здольнасці.