Трэці дзень у лагеры "Дружба"

29.03.2023

Вельмі насычаным на экскурсіі атрымаўся трэці дзень у лагеры "Дружба" ў навучэнцаў Сівіцкай базавай школы. 29 сакавіка вучні наведалі ААТ “Кандытарская фабрыка” Слодыч” у г.п. Івянец.

У вытворчым цэху дзеці з вялікай цікавасцю назіралі за ўсімі этапамі вырабу цукерак і карамелі. Акрамя гэтага, яны пазнаёміліся з гісторыяй кандытарскай фабрыкі.

Падчас правядзення экскурсіі навучэнцы дэгуставалі розныя віды цукерак.

Дзеці засталіся вельмі задаволеныя экскурсіяй і салодкім пачастункам.

Таксама сёння выхаванцы лагера  здзейснілі экскурсію ў Івянецкі дом творчасці дзяцей і моладзі і прынялі там удзел у творчай гасцёўні “Беларускія традыцыі – наш скарб”.

З задавальненнем навучэнцы наведалі сувенірную краму “Гліняны звон”, прынялі ўдзел у бяспройгрышнай латарэі і майстар-класах па  роспісу на гліне “На поспех!”, паназіралі за  працай ганчарнага круга.