Экалагічная акцыя "Маленькі Бульбашык"

26.05.2023

У перыяд з  22.05.2023 па 26.05.2023 года у дашкольнай групее "Гномікі" праходзіла экалагічная акцыя "Маленькі Бульбашык". Мэтай гэтай акцыі з'яўляецца стварэнне умоў для развіцця пазнаваўчай цікавасці выхаванцаў да даследчай дзейнасці, раскрыццё іх творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу, заахвочванне дзяцей і іх бацькоў да практычнай дзейнасці па вырошчванні агародніны і кветкавых раслін.

У перыяд акцыі дзеці прыносілі ў дзіцячы сад насенне кветак і агародніны, сеялі кветкі, бурачкі, моркву, цыбулю разам з казачным героем Бульбашыкам садзілі бульбу (кожны сваю бульбачку), за якой будуць даглядаць на працягу ўсяго лета, і ўсё гэта палівалі. Расці, расці, наш ураджай.