Інфармацыйная гадзіна "Дзіцячы прававы сайт: вучымся і вучым свае правы"

15.11.2023

Міжнароднаму дню правоў дзіцяці, які адзначаецца 20 лістапада, прысвечана інфармацыйная гадзіна "Дзіцячы прававы сайт: вучымся і вучым свае правы". Вучні не толькі пазнаёміліся з гісторыяй гэтага свята, але і нагадалі яшчэ раз асноўныя правы дзіцяці, абмеркавалі праблемныя сітуацыі. А таксама пазнаёміліся з асноўнымі законамі па правах дзіцяці: "Дэкларацыя правоў дзіцяці", "Канвенцыя аб правах дзіцяці" і закон Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці", для якога 2023 год стаў юбілейны - 30 гадоў з даты падпісання. Яшчэ дзеці атрымалі інфармацыю пра змест Дзіцячага прававога сайта.