Урок Мужнасці "Летапіс Вялікай Перамогі"

06.05.2021

       У рамках акцыі "Быць годнымі Вялікай Перамогі" ва ўстанове адукацыі 6 мая прайшоў урок Мужнасці пад назвай "Летапіс Вялікай Перамогі". Настаўніца пачатковых класаў Звярко А.А. пазнаёміла вучняў з падзеямі, якія адбыліся на тэрыторыі нашага мікрараёна ў 1941-1943 гг. Вучні разгледзелі альманах "Незабыўнае" пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны нашай малой радзімы.