Cтруктура, цель, задачи и функции учреждения образования

 
 
МЭТА, ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
"СІВІЦКАЯ БАЗАВАЯ ШКОЛА" на 2023/2024 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
Мэта:
стварэнне ўмоў для ўдасканалення адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі, накіраванай на павышэнне якасці адукацыі, станаўлення рознабакова развітай, маральна сталай і здаровай асобы вучняў у адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбамі грамадства і дзяржавы.
 
Задачы:
1. Стварыць умовы для забеспячэння вынікаў адукацыйнага працэсу патрабаванням дзяржаўных стандартаў на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праз рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, развіццё інфармацыйнага асяроддзя,  прымяненне актыўных метадаў і прыёмаў работы з вучнямі.
2. Павышаць прафесійны ўзровень педагогаў па развіцці прадметна-метадычных кампетэнцый ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі праз засваенне сучасных метадаў і прыёмаў навучання.
3. Удасканальваць сістэму работы па духоўна-маральнаму выхаванню вучняў, прафілактычнай работы па папярэджанні супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, фарміраванні навыкаў бяспечных і адказных паводзін.
4. Прадоўжыць работу па правядзенні мерапрыемстваў, накіраваных на абнаўленне і прывядзенне ў адпаведнасці з санітарнымі правіламі і тэхнічнымі нормамі матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы, на стварэнне камфортнай, бяспечнай адукацыйнай прасторы для ўсіх суб'ектаў адукацыйнага працэсу.
 

Функцыі:

1. адукацыйная, якая ўключае ў сябе навучанне і выхаванне навучэнцаў;

2. арганізацыя работы па павышэнню кваліфікацыі педагагічных работнікаў;

3.стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

4. стварэнне ўмоў для паўнавартаснага фізічнага развіцця вучняў на аснове прывіцця навыкаў здаровага ладу жыцця.