Адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі "Беларусь і Расія - мы разам"

02.04.2024

2 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі "Беларусь і Расія - мы разам". Вучні мелі магчымасць пашырыць веды пра Саюзную дзяржаву: пазнаёміліся з гісторыяй стварэння свята, разважалі аб дружбе паміж Расіяй і Беларуссю, тлумачылі прыказкі аб дружбе. Матэрыял урока таксама спрыяў грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню вучняў.