МЭТА, ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
"СІВІЦКАЯ БАЗАВАЯ ШКОЛА" на 2024/2025 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
Мэта:
забеспячэнне якасці адукацыі і ўдасканаленне адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі, якая спрыяе фарміраванню ў вучняў функцыянальнай граматнасці, грамадзянскасці і патрыятызму, іх інтэлектуальнага, духоўна-маральнага, творчага і фізічнага развіцця
Задачы:
- развіваць функцыянальную граматнасць вучняў як інструмент фарміравання розных кампетэнцый;
- павышаць якасць ведаў вучняў з дапамогай пашырэння варыятыўнасці зместу і форм арганізацыі адукацыйнага працэсу;
- актуалізаваць змест і метадычнае забеспячэнне выхаваўчай работы праз фарміраванне кампетэнцый грамадзянскасці і патрыятызму, забеспячэння падтрымкі сямейнага выхавання, удасканалення фізкультурна-аздараўленчай работы, укаранення медыйных тэхналогій, накіраваных на рэалізацыю інтарэсаў, магчымасцяў і асобаснага развіццё навучэнцаў;
- забяспечваць павышэнне прафесійных кампетэнцый педагогаў у рамках бесперапыннай работы па самаадукацыі і дзейнасці вучэбна-метадычных аб'яднанняў;
- развіваць і ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, прадметна-развіваючае асяроддзе, навукова-метадычнае забеспячэнне ўстановы адукацыі праз актывізацыю работы па развіцці пазабюджэтнай дзейнасці.
Функцыі:
- адукацыйная, якая ўключае ў сябе навучанне і выхаванне навучэнцаў;
- арганізацыя работы па павышэнню кваліфікацыі педагагічных работнікаў;
- стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;
- стварэнне ўмоў для паўнавартаснага фізічнага развіцця вучняў на аснове прывіцця навыкаў здаровага ладу жыцця.