УСТАВ (новая редакция)

УСТАВ государственного учреждения образования «Сивицкая базовая школа» (Новая редакция)

развернуть

 ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

Сапраўдны Статут дзяржаўнай установы адукацыі “Сівіцкая базавая школа” (далей – Статут) з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута дзяржаўнай установы адукацыі “Сівіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа”, зацверджанага рашэннем Валожынскага раённага выканаўчага камітэта ад 08.01.2019 № 16, зарэгістраванага Валожынскім раённым выканаўчым камітэтам 15.01.2019 за № 690338770 у сувязі з прывядзеннем яго у адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам.

  1. Статут рэгулюе парадак дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі “Сівіцкая базавая школа” (далей –Установы).

Установа ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, Палажэннем аб парадку правядзення дзяржаўнай акрэдытацыі ўстаноў адукацыі, нарматыўнымі прававымі актамі органаў мясцовага кіравання і самакіравання і іншымі актамі заканадаўства, гэтым Статутам.

  1. Поўная назва Установы:

на беларускай мове – дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сівіцкая базавая школа”,

на рускай мове – государственное учреждение образования «Сивицкая базовая школа».

Скарочаная назва Установы:

на беларускай мове – Сівіцкая базавая школа,

на рускай мове – Сивицкая базовая школа.

  1. Месца знаходжання ўстановы: вул. Маладзёжная, 19, 222347, аг. Сівіца, Валожынскі раён, Мінская вобласць.
  2. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сівіцкая базавая школа” пераіменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Сівіцкая базавая агульнаадукацыйная школа” рашэннем Валожынскага раённага выканаўчага камітэта ад 04.05.2005 № 343 і зарэгістравана рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 08.06.2005 № 513 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 690338770.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сівіцкая базавая агульнаадукацыйная школа” рэарганізавана рашэннем Валожынскага раённага выканаўчага камітэта ад 31.05.2010 № 622 у дзяржаўную ўстанову адукацыі “Сівіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая агульнаадукацыйная школа” шляхам далучэння да яе дзяржаўнай установы адукацыі “Сівіцкі дзіцячы сад “Гномік” і зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 690338770.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі Сівіцкі навучальна - педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая агульнаадукацыйная школа” пераіменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Сівіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа” рашэннем Валожынскага раённага выканаўчага камітэта ад 26.08.2011 № 1090.

  1. Установа адносіцца да тыпу ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, да віду – базавая школа. Від Установы можа быць зменены ў адпаведнасці з заканадаўствам.
  2. Заснавальнікам Установы з’яўляецца Валожынскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Заснавальнік). Месца знаходжання Заснавальніка: плошча Свабоды, 2, 222357, г. Валожын.
  3. Органам дзяржаўнага кіравання, упаўнаважаным кіраваць маёмасцю Установы, з’яўляецца ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага раённага выканаўчага камітэта (далей – Упаўнаважаны орган).
  4. Маёмасць Установы знаходзіцца ў камунальнай уласнасці Валожынскага раёна і ў аператыўным кіраванні Упаўнаважанага органа.
  5. Установа з’яўляецца юрыдычнай асобай з дня дзяржаўнай рэгістрацыі, у адпаведнасці з заканадаўствам мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай, бланкі, заяўленага ўзору, можа мець разліковы і іншыя рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь.
  6. Установа ў сваёй дзейнасці ўзаемадзейнічае з іншымі ўстановамі адукацыі, установамі культуры, навукі, органамі аховы здароўя, унутраных спраў, службай занятасці насельніцтва і іншымі дзяржаўнымі і недзяржаўнымі арганізацыямі, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству.
  7. Установа абслугоўваецца дзяржаўнай установай “Валожынскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый”.
  8. Установа ажыццяўляе віды эканамічнай дзейнасці ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011 “Віды эканамічнай дзейнасці”.
  9. Установа можа быць абмежавана ў правах толькі ў выпадках іпарадку, прадугледжаных заканадаўствам.
  10. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на адукацыйную дзейнасць, дзяржаўная акрэдытацыя на адпаведнасць заяўленаму віду, пацвярджэнне дзяржаўнай акрэдытацыі на адпаведнасць заяўленаму віду ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
  11. Дзяржаўны кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ажыццяўляецца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з  заканадаўствам.
  12. Дзейнасць Установы спыняецца ў сувязі з яе рэарганізацыяй або  ліквідацыяй у адпаведнасці з заканадаўствам.
  13. Установа нясе ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку адказнасць за невыкананне функцый, аднесеных да яе кампетэнцыі.

 

ГЛАВА 2

МАЁМАСЦЬ, ПАРАДАК ФІНАНСАВАННЯ,

УЛІК І СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ УСТАНОВЫ

 

  1. Матэрыяльна-тэхнічная база Установы фарміруецца Заснавальнікам у адпаведнасці з патрабаваннямі, якія ўстаноўлены заканадаўствам.
  2. Матэрыяльна-тэхнічную базу Установы складаюць зямельны ўчастак, будынак і памяшканні, інжынерныя камунікацыі, абсталяванне і іншая маёмасць, якая выкарыстоўваецца для навучання, выхавання, аздараўлення навучэнцаў і для рашэння іншых задач у сферы адукацыі.
  3. Установа валодае і карыстаецца маёмасцю ў адпаведнасці з яе прызначэннем, сваімі статутнымі мэтамі, заканадаўствам.
  4. Установа не мае права без згоды Заснавальніка адчужаць ці  іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і  маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, вылучаных ёй па смеце.
  5. Установа нясе адказнасць за захаванасць і эфектыўнае выкарыстанне маёмасці.
  6. Установа для арганізацыі адукацыйнага працэсу можа выкарыстоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу іншых арганізацый у парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам.
  7. Установа адказвае па сваіх абавязацельствах за грашовыя сродкі, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні.
  8. Бухгалтарскі ўлік ажыццяўляецца дзяржаўнай установай “Валожынскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый”. Формы і парадак вядзення бухгалтарскага ўліку устанаўліваюцца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.
  9. Крыніцамі фінансавання ўстановы з’яўляюцца:

бюджэтныя сродкі;

спонсарская дапамога;

дабрачынныя ўзносы, ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб;

іншыя крыніцы, не забароненыя дзеючым заканадаўствам.

  1. Фінансаванне Установы ажыццяўляецца за кошт рэспубліканскіх, абласных і раённых сродкаў.
  2. Установа можа ажыццяўляць платную адукацыйную дзейнасць па аказанні дадатковых адукацыйных паслуг не фінансуемых з бюджэту. Кошт дадатковых адукацыйных паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам, з улікам эканамічна абгрунтаваных затрат і зацвярджаецца Упаўнаважаным органам.
  3. Установа самастойна вызначае магчымасці і аб’ём аказання паслуг пры рэалізацыі адукацыйных праграм на платнай аснове, зыходзячы з наяўнасці матэрыяльных і кадравых рэсурсаў, попыту на адпаведныя паслугі.
  4. Істотнымі ўмовамі дагавора аб аказанні паслуг пры рэалізацыі адукацыйных праграм на платнай аснове з’яўляюцца: прадмет дагавора, дата пачатку адукацыйнага працэсу, форма атрымання адукацыі, тэрмін навучання, кошт навучання, парадак яе змены, парадак разлікаў за навучанне, адказнасць бакоў.
  5. Грашовыя сродкі, атрыманыя ад дзейнасці, што прыносіць даход, у тым ліку аказання платных паслуг насельніцтву, паступаюць у самастойнае распараджэнне Установы, улічваюцца і расходуюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
  6. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, атрыманых у выніку аказання платных адукацыйных і іншых паслуг, добраахвотных ахвяраванняў фізічных асоб, аказання спонсарскай дапамогі арганізацый і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству.
  7. Спонсарамі Установы могуць быць індывідуальныя прадпрымальнікі, юрыдычныя асобы, а таксама іншыя асобы ў  адпаведнасці з заканадаўствам, зацікаўленыя ў станаўленні і развіцці Установы.
  8. Справаводства і архіўная справа ва Установе вядзецца ўпарадку, устаноўленым заканадаўствам. Наменклатура спраў зацвярджаецца дырэктарам Установы на каляндарны год.
  9. Справаводства Установы вядзецца на дзяржаўных мовах.
  10. Кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю Установы ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
  11. Установа нясе адказнасць за своечасовае прадастаўленне падатковай, статыстычнай справаздачнасці, выкананне даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, мэтавых паказчыкаў па энергазберажэнні паліўна-энергетычных рэсурсаў.
  12. За непрадстаўленне і скажэнне дзяржаўнай справаздачы, парушэнне тэрмінаў яе прадстаўлення, службовыя асобы Установы нясуць устаноўленую заканадаўствам адказнасць.
  13. Рэвізія дзейнасці Установы праводзіцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

ГЛАВА 3

ПРАДМЕТ, МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ

 

  1. Прадметам дзейнасці Установы з’яўляецца адукацыйная дзейнасць, якая ўключае навучанне і выхаванне ў ходзе рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі, адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні; можа забяспечваць вывучэнне асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні пры рэалізацыі адукацыйных праграм на базавым узроўні.
  2. Мэтамі дзейнасці Установы з’яўляюцца:

забеспячэнне рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзяніна на адукацыю;

духоўна-маральнае і фізічнае развіццё асобы дзіцяці дашкольнага ўзросту і вучня, іх індывідуальных здольнасцей;

авалоданне навучэнцамі асновамі навук, дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы, самастойнай вучэбнай дзейнасці, неабходнымі для падрыхтоўкі да жыцця ў грамадстве, самастойнага жыццёвага выбару;

развіццё цікавасці да пазнання і творчых здольнасцей, здольнасці да сацыяльнага самавызначэння;

фарміраванне маральных перакананняў, культуры паводзін і зносін, эстэтычнага густу, бяспечнага і здаровага ладу жыцця, кампетэнцый, накіраваных на падрыхтоўку да прадаўжэння адукацыі і пачатку працоўнай дзейнасці.

  1. Для выканання мэт дзейнасці Установа рэалізуе наступныя задачы:

забеспячэнне дашкольнай і агульнай базавай адукацыі ў  адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі дашкольнай, агульнай базавай, спецыяльнай адукацыі;

далучэнне навучэнцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;

выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу навучэнцаў;

забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і першай ступені агульнай базавай адукацыі;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі навучэнцамі з  асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанне ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

ахова здароўя навучэнцаў, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця, развіццё ў навучэнцаў разумення ролі ведаў як сродка пашырэння магчымасцей выбару відаў дзейнасці;

фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

фарміраванне культуры сямейных адносін, каштоўнасных адносін да  сям’і;

фарміраванне маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры, культуры бяспекі жыццядзейнасці;

падрыхтоўка навучэнцаў да ўсвядомленага прафесіянальнага самавызначэння, прадаўжэння адукацыі, працоўнай і грамадскай дзейнасці;

забеспячэнне сацыяльнай абароны навучэнцаў і ўстаноўленых заканадаўствам сацыяльных гарантый;

садзейнічанне дзейнасці дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў.

ГЛАВА 4

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎСТАНОВЫ

 

  1. Установа ў адпаведнасці з заканадаўствам мае права:

ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

фарміраваць структуру і штатны расклад установы;

ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;

удзельнічаць у навуковай, навукова-практычнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі.

  1. Установа адукацыі абавязана забяспечваць:

якасць адукацыі;

падбор, прыём на працу і расстаноўку кадраў па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам, павышэнне іх кваліфікацыі;

матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі і правіламі;

стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсу;

распрацоўку і прыняцце правілаў унутранага працоўнага распарадку для работнікаў установы і правілаў ўнутранага распарадку для навучэнцаў;

меры сацыяльнай абароны выхаванцаў і вучняў, вызначаныя заканадаўствам;

маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў установы;

стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі навучэнцаў;

азнаямленне законных прадстаўнікоў непаўналетніх пры залічэнні ва Установу з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, Статутам, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а па іх патрабаванні і  з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

садзейнічанне Упаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю па забеспячэнні якасці адукацыі.

Іншыя абавязкі ўстановы ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, заканадаўствам.

ГЛАВА 5

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

 

  1. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ва ўстанове з’яўляюцца навучэнцы, педагагічныя работнікі, законныя прадстаўнікі навучэнцаў.
  2. Навучэнцы маюць права на:

адукацыю ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

адначасовае асваенне зместу некалькіх адукацыйных праграм асноўнай адукацыі ў выпадках, якія прадугледжаны заканадаўствам;

перавод у іншую ўстанову адукацыі у парадку, устаноўленым Урадам Рэспублікі Беларусь;

навучанне і выхаванне ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў межах зместу адукацыйнай праграмы па індывідуальным плане, індывідуальнай вучэбнай праграме ў выпадках, якія прадугледжаны Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцяў іх псіхафізічнага развіцця;

павагу чалавечай годнасці, абарону ад усіх форм фізічнага і псіхічнага гвалту, абразу асобы, ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;

бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі;

бясплатную карэкцыю парушэнняў фізічнага і псіхічнага развіцця ў дзяржаўных установах адукацыі, якія рэалізуюць праграмы спецыяльнай адукацыі, карэкцыйна-педагагічную дапамогу ў дзяржаўных установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы асноўнай, дадатковай і спецыяльнай адукацыі;

бясплатную перавозку навучэнцаў, якія пражываюць у населеных пунктах да Установы адукацыі і назад, у выпадку адсутнасці дзяржаўнай установы адукацыі, якая рэалізуе адпаведныя адукацыйныя праграмы па месцы жыхарства навучэнцаў;

бясплатную перавозку навучэнцаў ад Установы адукацыі да месцаў правядзення экскурсій, наведванне якіх прадугледжана вучэбна-праграмнай дакументацыяй адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і назад;

карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ў адпаведнасці з заканадаўствам;

атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі;

заахвочванне і ўзнагароджванне за поспехі ў вучэбнай, грамадскай, навуковай дзейнасці, удзел у фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых мерапрыемствах;

удзел у алімпіядах, конкурсах, семінарах, фестывалях, святах і іншых адукацыйных мерапрыемствах;

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчым дакументам, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, іншымі лакальнымі прававымі актамі, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

зварот у камісію па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка ў выпадку ўзнікнення спрэчак паміж удзельнікамі адукацыйных адносін.

Іншыя правы навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, заканадаўствам, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

  1. Навучэнцы абавязаны:

добрасумленна і адказна адносіцца да авалодвання зместу адукацыйных праграм, праграм выхаванння;

клапаціцца аб сваім здароўі, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

выконваць правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

не дапускаць дзеянняў, якія перашкаджаюць іншым удзельнікам адукацыйнага працэсу выконваць іх абавязкі і рэалізоўваць іх правы у сферы адукацыі;

беражліва адносіцца да маёмасці ўстановы;

захоўваць класічны дзелавы стыль ў адзенні.

Іншыя абавязкі навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, заканадаўствам, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы.

  1. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў маюць права на:

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчым дакументам, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, іншымі лакальнымі прававымі актамі, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

удзел у кіраванні ўстановай;

абарону правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў, уключаючы зварот у камісію па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка ў выпадку ўзнікнення спрэчак паміж удзельнікамі адукацыйных адносін;

атрыманне інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу, выкарыстоўваемых метадах навучання і выхавання, вынікамі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў;

атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў.

Іншыя правы законных прадстаўнікоў навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, заканадаўствам, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы.

  1. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў абавязаны:

забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;

паважаць гонар і годнасць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

забяспечыць выкананне навучэнцамі, законнымі прадстаўнікамі якіх яны з’яўляюцца, патрабаванняў ўстаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў.

Іншыя абавязкі законных прадстаўнікоў навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, заканадаўствам, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы.

У адпаведнасці з заканадаўствам законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў нясуць адказнасць за неналежнае выхаванне дзіцяці.

  1. Выхаванне навучэнцаў установы забяспечваецца ва ўзаемадзеянні іх законных прадстаўнікоў з педагагічнымі работнікамі.
  2. Матэрыяльнае забеспячэнне, меры сацыяльнай абароны навучэнцаў ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
  3. Дысцыплінарнае спагнанне да навучэнцаў прымяняецца ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў Установы, а таксама ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
  4. Педагагічнымі работнікамі прызнаюцца асобы, якія ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць (рэалізуюць змест адукацыйных праграм, праграм выхавання, ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі і (або) ажыццяўляюць кіраўніцтва адукацыйнай дзейнасцю ўстановы).
  5. Парадак прызначэння (вызвалення) на пасады педагагічных работнікаў вызначаецца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, заканадаўствам.
  6. Асноўныя патрабаванні, што прад’яўляюцца да педагагічных работнікаў, вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, якія зацвярджаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
  7. Педагагічныя работнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам маюць права на:

абарону прафесійнага гонару і годнасці;

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных форм і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання;

доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;

удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;

удзел у навуковай, навукова-практычнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці ўстановы;

удзел у кіраванні ўстановай;

павышэнне кваліфікацыі;

маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

бясплатны праезд у аўтобусе да месца працы і назад школьнымі аўтобусамі па маршруце іх руху, пры наяўнасці свабодных пасадачных месцаў у школьным аўтобусе.

Іншыя правы педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы, іх працоўнымі дагаворамі.

  1. Педагагічныя работнікі абавязаны:

ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;

захоўваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

паважаць гонар і годнасць навучэнцаў, выхаванцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

прапагандаваць здаровы лад жыцця сярод навучэнцаў;

забяспечваць захаванне спецыяльных умоў, неабходных для атрымання адукацыі асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

забяспечваць бяспечныя ўмовы для навучэнцаў і выхаванцаў у перыяд адукацыйнага і выхаваўчага працэсу, несці за гэта адказнасць;

працоўную дысцыпліну, выконваць правілы ўнутранага працоўнага распарадку для работнікаў установы;

выконваць правілы і нормы аховы працы;

выконваць устаноўлены парадак афармлення і захоўвання дакументаў, захоўвання вучэбных дапаможнікаў і матэрыяльных каштоўнасцей, беражліва адносіцца да маёмасці ўстановы;

падтрымліваць сваё працоўнае месца, абсталяванне, інструментарый ў спраўным стане, парадку і чысціні;

 выконваць загады і распараджэнні дырэктара і яго намесніка, рашэнні, прынятыя педагагічным саветам;

праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на працу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, якi ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь;

прытрымлівацца дзелавога стылю адзення і выконваць правілы этыкету.

Іншыя абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы, іх працоўнымі дагаворамі.

  1. Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны працэс ў палітычных мэтах або для прымушэння навучэнцаў да дзеянняў, якiя супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і заканадаўству.
  2. З мэтай ўрэгулявання рознагалоссяў паміж удзельнікамі адукацыйных адносін у выпадку ўзнікнення канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка, ва Установе ствараецца камісія па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка.

Рашэнне камісіі па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка з’яўляецца абавязковым для ўсіх ўдзельнікаў адукацыйных адносін і падлягае выкананню ў тэрміны, прадугледжаныя названым рашэннем.

  1. Педагагічныя работнікі, навучэнцы, законныя прадстаўнікі навучэнцаў у адпаведнасці з заканадаўствам нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і будынка Установы, вучэбнага абсталявання, інвентара і іншай маёмасці.

ГЛАВА 6

АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

 

  1. Адукацыйны працэс ва Установе арганізуецца на аснове прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, адукацыйных стандартаў, сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій, дасягненняў у галіне навукі і тэхнікі, што рэалізуюцца ў галінах эканомікі і сацыяльнай сферы, інавацыйных праектаў і на педагагічна абгрунтаваным выбары формаў, метадаў і сродкаў навучання і выхавання, якія ўлічваюць культурныя традыцыі і каштоўнасці беларускага народа, дасягненні сусветнай культуры, а таксама ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі Установы з улікам інтарэсаў і здольнасцяў навучэнцаў, іх вопыту.
  2. Асноўныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляюцца:

забеспячэнне якасці адукацыі;

кампетэнтнасны падыход;

ахова здароўя навучэнцаў;

захаванне ўстаноўленых працягласці вучэбнага года і канікул, тэрмінаў і форм атэстацыі навучэнцаў;

захаванне санітарных нормаў і правілаў;

стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу, у тым ліку пры правядзенні мерапрыемстваў плана выхаваўчай работы Установы;

стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў, уцягванне іх у розныя віды сацыяльна значымай дзейнасці;

забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі;

педагагічная падтрымка дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў;

стварэнне спецыяльных ўмоў для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

  1. Адукацыйны працэс навучэнцаў ажыццяўляецца педагагічным калектывам ва ўзаемадзеянні з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў, іншымі арганізацыямі.
  2. Установа ажыццяўляе адукацыйны працэс у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, вучэбнымі планамі, забяспечвае адпаведнасць ўзроўню адукацыі патрабаванням адукацыйных стандартаў, вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі, агульнай базавай і спецыяльнай адукацыі.
  3. Вучэбны план распрацоўваецца Установай штогод на аснове тыпавых вучэбных планаў і зацвярджаецца дырэктарам Установы па ўзгадненні з Заснавальнікам. Праграмы аб’яднанняў па інтарэсах распрацоўваюцца Установай на падставе тыпавых праграм дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, зацвярджаюцца дырэктарам Установы па ўзгадненні з Заснавальнікам.
  4. Навучанне і выхаванне ва Установе ажыццяўляецца на беларускай мове.
  5. Замежная мова, абавязковая для вывучэння – нямецкая, за выключэннем асобных катэгорый асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
  6. Ва Установе рэалізуюцца наступныя адукацыйныя праграмы і  праграмы выхавання, якія вызначаюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі:

адукацыйная праграма дашкольнай адукацыі;

адукацыйная праграма пачатковай адукацыі;

адукацыйная праграма агульнай базавай адукацыі;

адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай дашкольнай адукацыі;

адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю;

адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі;

адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю;

праграма бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі;

праграма выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;

іншыя праграмы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

  1. Адукацыйныя праграмы рэалізуюцца ў вочнай дзённай форме атрымання адукацыі.
  2. Для навучэнцаў, якія па медыцынскіх паказаннях часова або пастаянна не могуць наведваць вучэбныя заняткі, ва Установе ствараюцца ўмовы для засваення зместу адукацыйных праграм агульнай базавай, спецыяльнай адукацыі на даму.
  3. Рашэнне аб асваенні адпаведнай адукацыйнай праграмы агульнай базавай адукацыі на даму, арганізацыі вучэбных заняткаў на даму ці на даму і ва ўстанове адукацыі прымаецца Упаўнаважаным органам на падставе заявы навучэнца (законнага прадстаўніка непаўналетняга навучэнца) і заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі; аб асваенні спецыяльнай адукацыі на даму, арганізацыі вучэбных заняткаў на даму ці на даму і ва ўстанове адукацыі – Упаўнаважаным органам на падставе заявы навучэнца (законнага прадстаўніка непаўналетняга навучэнца), заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі.
  4. Пералік медыцынскіх паказанняў для навучання і выхавання на даму вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
  5. Парадак арганізацыі засваення зместу адукацыйных праграм агульнай базавай адукацыі на даму вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя.
  6. Для навучання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця могуць адкрывацца класы сумеснага навучання і выхавання, інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльныя класы, якія адкрываюцца і функцыянуюць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
  7. Установа забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі ў рознаўзроставай групе. Можа забяспечваць атрыманне дашкольнай адукацыі ў групах, у тым ліку ў групах інтэграванага навучання і выхавання, або індывідуальна.
  8. Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на працягу ўсяго года з 1 верасня па 31 жніўня. Час знаходжання выхаванцаў ва Установе пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі вызначаецца Заснавальнікам у адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў і можа складаць ад 2 да 7 гадзін, 10,5 гадзін, 12 гадзін, 24 гадзіны.

Камплектаванне груп ажыццяўляецца ў летні перыяд і заканчваецца да 1 верасня.

  1. Для выхаванцаў пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ўстанаўліваюцца канікулы, у перыяд якіх заняткі з выхаванцамі не праводзяцца.
  2. Залічэнне асоб для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на падставе: заявы законнага прадстаўніка, медыцынскай даведкі аб стане здароўя, накіравання, выдадзенага Валожынскім раённым выканаўчым камітэтам; заключэння ўрачэбна-кансультатыйнай камісіі – для атрымання дашкольнай адукацыі на даму, заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі – для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
  3. Узровень агульнай базавай адукацыі складаецца з дзвюх ступеняў:

І ступень – пачатковая адукацыя;

ІІ ступень – базавая адукацыя.

Тэрміны навучання на ступенях агульнай базавай адукацыі складаюць:

на I ступені – чатыры гады (I-IV класы);      

на II ступені – пяць гадоў (V-IX класы).

  1. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай базавай адукацыі арганізуецца па навучальных гадах, якія дзеляцца на чвэрці. Працягласць навучальнага года, навучальных чвэрцяў, канікул вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  2. З мэтай кантроля і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў у працэсе вывучэння вучэбных прадметаў, модуляў, пры  засваені зместу адукацыйных праграм агульнай базавай адукацыі, праводзіцца бягучая і прамежкавая атэстацыя.
  3. Парадак правядзення бягучай, прамежкавай атэстацыі, у тым ліку нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў па вучэбных прадметах, модулях пры правядзенні бягучай, прамежкавай атэстацыі вызначаецца Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм базавай адукацыі.
  4. Выніковая атэстацыя па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі праводзіцца па выніках выніковай атэстацыі па завяршэнні вучэбных заняткаў у навучальным годзе і выніковых выпрабаванняў па асобных вучэбных прадметах, модулях.
  5. Навучэнцам, якія засвоілі змест праграмы базавай адукацыі, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай).
  6. Адукацыйны працэс арганізуецца ў форме вучэбных заняткаў. У навучальным працэсе таксама выкарыстоўваюцца факультатыўныя, стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі.
  7. Вывучэнне вучэбных прадметаў, модуляў ва Установе ажыццяўляецца на базавым узроўні. Навучэнцы, зыходзячы з пажаданняў і стану здароўя, з улікам заяў іх законных прадстаўнікоў, могуць вывучаць асобныя прадметы на павышаным узроўні на факультатыўных занятках у межах колькасці гадзін, вызначаных вучэбным планам Установы.
  8. У III-IX класах навучэнцы вядуць дзённікі, узоры якіх штогод зацвярджаюцца і рэкамендуюцца да выкарыстання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  9. Максімальны дапушчальны аб’ём вучэбнай нагрузкі ў тыдзень на аднаго навучэнца ў кожным класе, які ўключае ў сябе абавязковы аб’ём вучэбнай нагрузкі і аб’ём вучэбнай нагрузкі на факультатыўных занятках, устанаўліваецца вучэбным планам Установы ў адпаведнасці з санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі.
  10. Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам вучэбных заняткаў, які зацвярджаецца дырэктарам. Пачатак заняткаў, працягласць перапынкаў вызначаецца зыходзячы з канкрэтных умоў працы, неабходнасці забеспячэння арганізацыі харчавання, адпачынку вучняў у адпаведнасці з санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі.
  11. Залічэнне ва Установу афармляецца загадам дырэктара на падставе пададзенай заявы законных прадстаўнікоў, медыцынскай даведкі аб стане здароўя, пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць асобу.
  12. Для правядзення вучэбных заняткаў навучэнцы аб’ядноўваюцца ў класы. Класы могуць дзяліцца на групы ў выпадках і парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Напаўняльнасць класаў вызначаецца заканадаўствам.
  13. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ажыццяўляецца ў аб’яднаннях па інтарэсах, якія фарміруюцца загадам дырэктара ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і палажэннем аб установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
  14. Харчаванне навучэнцаў ва Установе арганізуецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі.
  15. Для аказання дапамогі сям’і ў навучанні і выхаванні навучэнцаў, стварэння ўмоў для развіцця іх творчых здольнасцяў могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для навучэнцаў I-IX класаў на падставе Палажэння, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  16. Забараняецца прыцягненне навучэнцаў Установы да выканання работ (аказання паслуг), не прадугледжаных вучэбна-праграмнай дакументацыяй, планам выхаваўчай работы Установы, праграмамі выхавання.
  17. Парадак знаходжання навучэнцаў ва Установе вызначаецца правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, якія зацвярджаюцца дырэктарам установы.
  18. Ва Установе можа стварацца сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба, якая дзейнічае ў адпаведнасці з заканадаўствам.
  19. Ва Установе ствараецца савет па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, які аказвае садзейнічанне ў арганізацыі дзейнасці па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, а таксама арганізацыі кантролю за ажыццяўленнем выхаваўчай і прафілактычнай работы ва ўстанове.

Парадак стварэння савета, яго задачы і функцыі, парадак арганізацыі яго працы вызначаюцца палажэннем, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

  1. Выхаваўчая работа ва Установе рэгламентуецца канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, планамі выхаваўчай работы Установы, вучэбнымі планамі, вучэбнымі праграмамі.
  2. Выхаваўчая работа ва Установе ажыццяўляецца ў працэсе правядзення навучальных заняткаў і ў пазаўрочны час. Выхаваўчую работу ў класах ажыццяўляе педагагічны работнік, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка.
  3. Асноўнымі напрамкамі выхаваўчай работы ва Установе з’яўляюцца:

грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры;

ідэалагічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца ведаў асноў дзяржаўнай ідэалогіі, прывіццё падрастаючаму пакаленню агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцяў, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці;

духоўна-маральнае выхаванне, накіраванае на далучэнне вучня да агульначалавечых і гуманістычных каштоўнасцяў, фарміраванне маральнай культуры;

эстэтычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца эстэтычнага густу, развіццё пачуцця прыгожага;

выхаванне псіхалагічнай культуры, накіраванай на развіццё і самаразвіццё асобы навучэнца;

выхаванне фізічнай культуры, фізічнае ўдасканаленне;

фарміраванне ў навучэнца навыкаў здаровага ладу жыцця, ўсведамленне значнасці здароўя як каштоўнасці і важнасці яго захавання;

сямейнае і гендэрнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца адказных адносін да сям’і, шлюбу, выхавання дзяцей, ўсвядомленых уяўленняў аб ролі і жыццёвым прызначэнні мужчын і жанчын у сучасным грамадстве;

працоўнае і прафесійнае выхаванне, накіраванае на разуменне навучэнцамі працы як асобаснай і сацыяльнай каштоўнасці, гатоўнасці да ўсвядомленага прафесійнага выбару;

выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца беражлівых адносіны да навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;

выхаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца бяспечных паводзін у сацыяльнай і прафесійнай дзейнасці;

выхаванне культуры побыту і вольнага часу, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца каштоўнасных адносін да матэрыяльнага асяроддзя, умення мэтазгодна і эфектыўна выкарыстоўваць вольны час;

полікультурнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне талерантнага стаўлення да прадстаўнікоў іншых культур, нацыянальнасцяў, веравызнанняў;

эканамічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне эканамічнай культуры асобы.

  1. Пры арганізацыі выхаваўчай работы ва Установе выкарыстоўваюцца актыўныя формы работы з навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі, у тым ліку інтэлектуальныя конкурсы, выставы творчасці навучэнцаў, гульнявыя праграмы, спартыўна-аздараўленчыя гульні, клубная работа і іншыя.
  2. Ва Установе створаны дзіцячыя грамадскія аб’яднанні: пярвічныя арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”, грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, дзейнасць якіх спрыяе ўдасканаленню якасці навучання і выхавання.

 

 

ГЛАВА 7

 ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ, СТРУКТУРА І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ОРГАНАЎ КІРАВАННЯ І САМАКІРАВАННЯ

 

  1. Кіраванне ва Установе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дадзеным Статутам і будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.
  2. Установу ўзначальвае дырэктар, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады загадам начальніка Упаўнаважанага органа, па ўзгадненні з Заснавальнікам, галоўным упраўленнем па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
  3. Дырэктар Установы:

дзейнічае ад імя Установы адукацыі без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі сваёй дзейнасці;

нясе адказнасць за якасць і эфектыўнасць работы, умовы працы работнікаў, ахову правоў, жыцця і здароўя дзяцей;

ажыццяўляе кантроль за ходам і вынікамі адукацыйнага працэсу;

прымае на работу і звальняе ва ўстаноўленым парадку педагагічных і іншых работнікаў, вызначае іх абавязкі;

размяркоўвае і нясе адказнасць за ўстанаўленне нагрузкі педагагічным работнікам;

ва ўстаноўленым парадку набывае, арэндуе, заказвае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў юрыдычных і фізічных асоб па безнаяўнаму разліку, заключае дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі на выкананне розных відаў работ па цякучым рамонце Установы, афармленні і гаспадарчым утрыманні яго памяшканняў, збудаванняў і інш.;

заключае дагаворы на аказанне паслуг навучэнцам і іх законным прадстаўнікам, грамадзянам, а таксама арганізацыям, у тым ліку платных;

адмяняе рашэнні савета ў выпадках, калі яны супярэчаць дадзенаму Статуту і Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

 выдае загады, распараджэнні і дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі Установы.

  1. Асноўным органам самакіравання Установы з’яўляецца педагагічны савет, які ўзначальвае дырэктар. Кампетэнцыя, склад і арганізацыя дзейнасці педагагічнага савета вызначаецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб педагагічным савеце, зацверджаным Міністэрствам адукацыі, дадзеным Статутам.
  2. Да кампетэнцыі педагагічнага савета адносяцца:

удзел у кіраванні Установы адукацыі;

вызначэнне прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Установы адукацыі;

удасканаленне якасці агульнай базавай адукацыі;

распрацоўка механізмаў удасканалення здароўезберагальнага адукацыйнага асяроддзя;

укараненне ў адукацыйны працэс эфектыўных сучасных адукацыйных тэхналогій і методык навучання і выхавання;

правядзенне работы па ўдасканаленні прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў і развіцці іх ініцыятывы і творчасці;

вывучэнне і ўкараненне ў практыку эфектыўнага педагагічнага вопыту;

разгляд пытанняў:

атэстацыі вучняў, іх пераводу, у тым ліку ўмоўна, у наступны клас, пакідання на паўторны год навучання, допуску да выпускных іспытаў, вызвалення ад здачы выпускных экзаменаў, арганізацыі выпускных экзаменаў, завяршэння навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

парадку правядзення атэстацыі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзіліся на тэрыторыі замежных дзяржаў, для вырашэння пытання аб працягу атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь;

аб пераводзе ў наступны клас па выніках выніковай атэстацыі датэрмінова;

іншыя пытанні адукацыйнай дзейнасці ўстановы адукацыі.

  1. У склад педагагічнага савета ўваходзяць усе педагагічныя работнікі Установы. Педагагічны савет выбірае са свайго складу сакратара тэрмінам на адзін год.
  2. Дзейнасць педагагічнага савета ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам работы, які складаецца на навучальны год і зацвярджаецца дырэктарам Установы пасля разгляду на пасяджэнні педагагічнага савета. Змест плана работы вызначаецца актуальнымі задачамі, якія стаяць перад Установай.
  3. Педагагічны савет ажыццяўляе сваю працу ў форме пасяджэнняў, якія склікаюцца не радзей аднаго разу ў чвэрць у адпаведнасці з планам работы або па меры неабходнасці для вырашэння пытанняў, якія адносяцца да кампетэнцыі педагагічнага савета.
  4. Пасяджэння педагагічнага савета лічацца паўнамоцнымі, калі на іх прысутнічае не менш дзвюх трэціх членаў педагагічнага савета.
  5. Рашэнні педагагічнага савета прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў. Пры роўнай колькасці галасоў вырашальным з’яўляецца голас старшыні.
  6. Рашэнні педагагічнага савета з’яўляюцца абавязковымі для выканання ўсімі педагагічнымі работнікамі і навучэнцамі Установы (іх законнымі прадстаўнікамі).
  7. Пратаколы і прыкладзеныя да іх матэрыялы захоўваюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі заканадаўствам.
  8. Ва Установе можа стварацца бацькоўскі камітэт. Бацькоўскі камітэт з’яўляецца органам самакіравання і ствараецца з ліку законных прадстаўнікоў навучэнцаў. Дзейнасць бацькоўскага камітэта ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб бацькоўскім камітэце, зацверджаным Міністэрствам адукацыі, дадзеным Статутам.
  9. Ва Установе могуць стварацца іншыя органы самакіравання: папячыцельскі савет, савет Установы, метадычны савет, вучнёўскі савет, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
  10. Педагагічныя і іншыя работнікі могуць аб’ядноўвацца ў прафсаюзную арганізацыю, выбіраць прафсаюзны камітэт, які супрацоўнічае з кіраўніцтвам Установы і аказвае ёй дапамогу ва ўпраўленні.
  11. Ва Установе не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне рэлігійных, ананімных або іншых арганізацый, дзейнасць якіх супярэчыць заканадаўству.
  12. Ва Установе ствараюцца метадычныя аб’яднанні педагогаў па адным або некалькіх прадметах, якія ажыццяўляюць правядзенне адукацыйнай, метадычнай, эксперыментальна-даследчай працы.
  13. Метадычныя аб’яднанні дзейнічаюць на падставе палажэнняў, зацверджаных Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

 

ГЛАВА 8

ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ СТРУКТУРЫ

 І ШТАТНАГА РАСКЛАДУ ЎСТАНОВЫ

 

  1. Ва Установе могуць створацца структурныя падраздзяленні: яслі-сад, бібліятэка, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

У выпадку неабходнасці па ўзгадненню з Заснавальнікам і Упаўнаважаным органам могуць быць створаны іншыя структурныя падраздзяленні, фарміраванне якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

  1. Працоўныя адносіны работнікаў ва Установе, уключаючы пытанні прыёму, пераводу і звальнення, рэжыму працы і адпачынку, умоў працы, гарантый і кампенсацый, рэгулююцца калектыўным дагаворам, кантрактам (працоўным дагаворам), правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.
  2. Прыём, перавод, звальненне работнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам, на падставе заключанага ў пісьмовай форме кантракта (працоўнага дагавора) і афармляецца загадам дырэктара. Аплата працы работнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, калектыўным дагаворам.
  3. Работнікі – педагагічныя работнікі і іншыя работнікі, якія знаходзяцца ў працоўных адносінах з Установай.
  4. Патрабаванні да педагагічных работнікаў Установы вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, службовымі інструкцыямі, зацверджанымі ва ўстаноўленым парадку.
  5. Да іншых работнікаў Установы адносяцца асобы, якія ажыццяўляюць адміністрацыйна-гаспадарчыя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі.

Правы і абавязкі іншых работнікаў Установы ўстанаўліваюцца заканадаўствам, сапраўдным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы, іх працоўнымі дагаворамі.

  1. Работнікі маюць права на ўдзел у кіраванні Установай, на абарону прафесійнага і асабістага гонару і годнасці.
  2. Штатны расклад Установы зацвярджаецца дырэктарам Установы на падставе тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у межах выдзеленых бюджэтных асігнаванняў.
  3. Атэстацыя педагагічных работнікаў Установы і прысваенне разрадаў іншым работнікам ажыццяўляецца ў парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
  4. Матэрыяльнае стымуляванне працы дырэктара Установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  5. Заработная плата работнікаў фарміруецца з тарыфных ставак, стажу, кваліфікацыі і прэмій.
  6. Установа надзяляецца правам вырашаць наступныя пытанні аплаты працы:

устанаўліваць работнікам надбаўкі за высокія творчыя і вытворчыя дасягненні ў працы, за выкананне асабліва важных работ на тэрмін іх  правядзення;

памеры надбавак устанаўліваюцца ў залежнасці ад асабістага ўкладу кожнага работніка ў павышэнне якасці навучання і выхавання навучэнцаў. Названыя надбаўкі памяншаюцца або адмяняюцца пры  зніжэнні якасці працы;

устанаўліваць работнікам даплаты за сумяшчэнне прафесій, пасад, пашырэнне зоны абслугоўвання або павелічэння аб’ёму выконваемых работ, а таксама за выкананне, разам з асноўнай працай, абавязкаў работніка, які часова адсутнічае;

ужываць у гаспадарчай дзейнасці дагаворную форму аплаты працы;

вызначаць парадак і памеры прэміравання работнікаў, зыходзячы з  эфектыўнасці і якасці іх працы ў рамках фонду матэрыяльнага заахвочвання.

  1. Працоўныя кніжкі работнікаў Установы вядуцца і захоўваюцца ва Установе. Працоўная кніжка дырэктара вядзецца і захоўваецца ва  Упаўнаважаным органе.

 

ГЛАВА 9

КАМПЕТЭНЦЫІ ЗАСНАВАЛЬНІКА

 

  1. Кампетэнцыі Заснавальніка:

прымае рашэнне аб стварэнні, рэарганізацыі, змене віду і ліквідацыі Установы ў парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам;

вызначае мову навучання і выхавання ва Установе, з улікам пажаданняў навучэнцаў, законных прадстаўнікоў навучэнцаў пры наяўнасці такой магчымасці;

вызначае абавязковую замежную мову ва Установе з улікам патрабаванняў дзяржавы і магчымасцей Установы;

зацвярджае Статут Установы, змены ці дапаўненні, што ўносяцца ў  Статут Установы;

забяспечвае стварэнне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы;

узгадняе ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у структуру і штатны расклад Установы;

можа ўстанаўліваць меншую напаўняльнасць класаў, вучэбных груп у  параўнанні з прадугледжанай дзеючым заканадаўствам, па ўзгадненні з адпаведнымі дзяржаўнымі органамі;

ажыццяўляе функцыі кантролю за выкарыстаннем і захаванасцю маёмасці;

ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, устаноўленыя Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і заканадаўствам.

 

 

ГЛАВА 10

ПАРАДАК РЭАРГАНІЗАЦЫІ І ЛІКВІДАЦЫІ ЎСТАНОВЫ

 

  1. Рэарганізацыя і ліквідацыя Установы ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам.
  2. Рашэнне аб рэарганізацыі ці ліквідацыі Установы прымаецца Заснавальнікам на падставе ацэнкі наступстваў такой рэарганізацыі/ліквідацыі з  улікам колькасці асоб, якія належаць да навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, і колькасці дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі на гэтай тэрыторыі.
  3. У выпадку спынення дзейнасці Установы, анулявання, спынення дзеяння спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на адукацыйную дзейнасць, Заснавальнік прымае меры аб пераводзе навучэнцаў з іх згоды або згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, якi ўстанаўлiваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.
  4. У выпадку ліквідацыі Установы органам, які прыняў рашэнне аб  ліквідацыі, ствараецца камісія, якая здзяйсняе свае паўнамоцтвы ў рамках заканадаўства.
  5. Грашовыя сродкі і маёмасць Установы, якія засталіся пасля ліквідацыі, у абавязковым парадку перадаюцца Упаўнаважанаму органу.
  6. Установа лічыцца ліквідаванай або рэарганізаванай з моманту ўнясення запісу ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і  індывідуальных прадпрымальнікаў.

ГЛАВА 11

ПАРАДАК УНЯСЕННЯ ЗМЯНЕННЯЎ І/АБО ДАПАЎНЕННЯЎ

У СТАТУТ

 

  1. Гэты Статут уступае ў сілу з моманту яго дзяржаўнай рэгістрацыі ў парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам.
  2. Змяненні і дапаўненні ў Статут ўносяцца пасля іх зацвярджэння ў  парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам.

ГЛАВА 12

МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

 

  1. Установа мае права ў адпаведнасці з заканадаўствам прымаць удзел у міжнароднай дзейнасці па пытаннях адукацыі, сацыяльнай працы, павышэння кваліфікацыі работнікаў (педагагічнага складу), практычнай падрыхтоўкі педагогаў, узаемадзейнічаць з дзяржаўнымі, грамадскімі, вытворчымі арганізацыямі і ўстановамі, у тым ліку замежнымі.
  2. Установа мае права заключаць пагадненні з замежнымі ўстановамі (адукацыйнымі) аб абмене педагагічнымі работнікамі і вучнямі, аб стварэнні сумесных (асацыіраваных) устаноў па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам.
  3. Міжнароднае супрацоўніцтва Установа можа ажыццяўляць у адпаведнасці з заканадаўствам.
  4. Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ажыццяўляецца на прынцыпах незалежнасці, роўнасці, узаемнай выгады, узаемнай павагі ў адпаведнасці з заканадаўствам і не павінна наносіць шкоду суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, нацыянальнай бяспецы і інтарэсам асобы, грамадства і дзяржавы.

 

 

свернуть