7 жніўня споўніцца 80 гадоў са дня жудаснай трагедыі, якая адбылася ў в.Вуглы ў 1943 годзе. Там карнікамі былі расстраляны 38 мірных жыхароў. На месцы той трагедыі зараз стаіць помнік.
Выхавацель Аксана Паўлаўна Лукашык паведаміла дзецям гісторыю таго дня.
Выхаванцы ўсклалі кветкі да помніка, прыбралі вакол яго, успомнілі загіўшых мінутай маўчання.
Аляксандр Бібік выказаў свае ўражанні аб пачутым так: "Шуміць гаямі Налібоцкая пушча. Здаецца ў яе пошуме чуецца шэпт тых, хто загінуў ад рук фашыстаў у сорак трэцім. Нам варта прыслухацца да іх бязмоўнага голасу, да голасу сваёй душы, каб любой цаной зберагчы мір на зямлі".
У завяршэнні сённяшняга дня выхаванцы паглядзелі фільм (у рамках праекта "Глядзі і помні") "В бой идут одни старики".