Шестой школьный день

Шосты дзень тыдня - субота - з'яўляецца арганічнай часткай цэласнай вучэбна-выхаваўчай сістэмы школы. Адной з важных задач, якія стаяць перад педагагічным калектывам, з'яўляецца эфектыўная арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень. Яна плануецца і праводзіцца ў адпаведнасці з агульнашкольным планам работы, арганічна дапаўняючы і працягваючы яго. Асаблівая ўвага надаецца правядзенню ў суботу фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы. 

Мэты выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень:

умацаванне фізічнага, псіхічнага і маральнага здароўя;

стварэнне эфектыўнай сістэмы грамадзянскага і патрыятычнага выхавання;

інтэлектуальнае развіццё, грамадзянскае станаўленне школьніка;

удзел дзяцей і падлеткаў у карысных справах і акцыях.

 

Задачы выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень:

фарміраваць ў дзяцей грамадзянскую пазіцыю праз удзел у сацыяльна значных справах, развіццё сацыяльнай актыўнасці;

далучаць вучняў да маральна-духоўных каштоўнасцяў, праз клопат і захаванне прыроднага і культурнага багацця сваёй Радзімы;

фарміраваць у дзяцей патрыятызм, павагу да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і месцаў воінскай славы;

фармаваць патрэбу ў маладога пакалення да клопату аб Радзіме, яе інтарэсах у абароне і захаванні экалагічных рэсурсаў;

фарміраваць гарманічна развітую грамадска актыўную асобу;

павышаць маральную і эстэтычную культуру навучэнцаў;

ствараць умовы для паспяховай сацыялізацыі асобы дзіцяці.