Наведванне Івянецкага музея традыцыйнай культуры

02.11.2024

2 лістапада вучні Сівіцкай базавай школы наведалі Івянецкі музей традыцыйнай культуры, дзе мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй Івянца. Экспазіцыі музея расказваюць і пра рэзчыка па дрэве Апалінарыя Пупко, і пра сям’ю Дзяржынскіх, і пра развіццё ганчарства і іншых рамёстваў на Івянеччыне. Асобная экспазіцыя "Без тэрміну даўнасці" прысвечана тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У Цэнтры рамёстваў вучні пазнаёміліся з працэсам апрацоўкі льну і паназіралі за работай ганчара. На памяць аб экскурсіі дзеці змаглі набыць сувеніры з гліны.