Удзел у інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь - энергаэфектыўная краіна"

06.11.2024

У рамках рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь-энергаэфектыўная краіна", прымеркаванай Міжнароднаму дню энергазберажэння 6 лістапада  для вучняў 6-9 класаў была праведзена інфармацыйная гадзіна “Энергазберажэнне – важнае ўменне”.    Навучэнцы даведаліся як захаваць цяпло ў доме, якія эфектыўныя сістэмы цеплазабеспячэння ёсць у доме, яшчэ раз нагадалі сабе аб неабходнасці эканоміць электраэнергію.