Квэст-гульня "Ведай і помні"

09.04.2022

Сёння кожны ўдзельнік квэста “Ведай і помні” меў магчымасць прадэманстраваць свае веды аб ваенных падзеях 1941-1945 гадоў, бо кожны грамадзянін абавязаны захоўваць памяць пра подзвіг нашых салдат. Свята Перамогі адзначае не толькі наша краіна, але і ўвесь свет, усё чалавецтва.

  Вучні выконвалі  заданні на станцыях “Кемлівым”, “Тэхніка”, “Салдацкая”, “Алфавіт Перамогі”, “Разведчыкі”, “Пісьмо ветэрану”, атрымлівалі балы, спаборнічалі і з цікавасцю правялі свой чарговы шосты дзень у школе...