Седьмой областной фестиваль-конкурс «Удивительный мир детства» проводится с целью создания оптимальных условий пребывания воспитанников в учреждении дошкольного образования и совершенствования качества организации образовательного процесса.
Наше учреждение образования приняла участие в конкурсе в номинации «Лучший обучающий видеоролик» и представила обучающий видеоролик "Пано з саломки", побывав в гостях у руководителя кружка БиБик Г.И.
Пано з саломкі “Дэльфінчык”
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (выраб з саломы)
Мэта: стварэнне ўмоў накіраваных на далучэння дзяцей да вытокаў беларускай культуры праз прадмет дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Задачы: пазнаёміць выхаванцаў з кіраўніком гуртка “Саломінка”, яе працай (выраб з саломкі (пано)); развіваць выяўленчыя і творчыя здольнасці, цікавасць да эксперыментальнага асваення мастацкіх матэрыялаў, увагу, зрокавую памяць, мысленне; выхоўваць эстэтычнае стаўленне да прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і жаданне ствараць дэкаратыўныя прадметы.
Выхавацель дашкольнай адукацыі
Жура-жура-журавель!
Аблятаў ты сто зямель.
Аблятаў. Абхадзіў.
Свае крылы натрудзіў.
Мы спытаем жураўля:
Дзе найлепшая зямля?
Журавель нам у адказ:
Сапраўды! Месца, дзе мы нарадзіліся, жывём, тое, што нам сэрцам любіма, – гэта наша Радзіма!
Сёння я хачу запрасіць вас, мае любыя, у падарожжа па родных мясцінах. А завітаем мы ў прыгожае мястэчка роднага краю – дзяржаўную ўстанову адукацыі “Сівіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа” да кіраўніка гуртка “Саломінка” Галіны Іосіфаўны Бібік. Каб пазнаёміць вас з прадметам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (выраб з саломкі).
Як такія вось дзівосы, ды з саломы атрымаць?
0.01-1.12 (уступ выхавацеля дашкольнай адукацыі Голуб Алены Баляславаўны)
Кіраўнік гуртка
Хочаш ведаць? Ну то слухай. 1.14-1.45 (падрыхтоўка саломкі)
Будзь уважліў, дружа, мой!
Каб саломку паслухмянай
Ды падатлівай зрабіць,
Трэба кіпенем заліць.
Колькі часу патрымаць,
Потым прас у рукі браць.
Каб з саломкі-круглячка
Стужку гладкую зрабіць.
Паглядзі, як зіхаціць. 1.46-1.59 (малюнак да пано)
Перш, чым клеіць нам пачаць,
Трэба ўсё ж намаляваць
На такой вось на паперы
Не, не домік і не дзверы,
Што хацеў бы ты, няйначай,
На пано сваім убачыць.
На малюнак акуратна, 2.00-2.27 (наклейванне саломкі на малюнак)
Клеем змазаўшы выдатна,
Ты саломку прыкладай,
Памаленьку прыціскай.
Потым побач і другую.
Паспрабуй сам! Прапаную!
Зараз трэба падсушыць
Нашу гэту загатоўку.
Ну а потым спрытна, лоўка 2.28-2.42 (выразанне дэталек)
За нажніцы ты бярыся.
Рэж, старайся, не журыся.
Ну а зараз ты дэталькі 2.43-3.40 (прыклейванне дэталек да пано)
Зноўку клеем пакрывай,
Памаленьку прыціскай.
Вось, глядзі які прыгожы 3.41-3.59 (прэзентацыя пано)
У нас дэльфінчык атрымаўся!
Ну, і ты, маленькі дружа,
Бачу, тожа хочаш дужа
З намі тут папрацаваць,
Сувенір сабе прыдбаць!
Калі ласка, запрашаю!
Пералік пытанняў для размовы з дзецьмі пасля прагляда відэароліка
- З якога матэрыяла была выканана карцінка?
- Якія прадметы выкарыстоўваліся для выканання карцінкі з саломкі?
- Што патрэбна зрабіць, каб саломка была мяккай?
- З дапамогі чаго круглая саломка ператварылася ў гладкую стужку?
- Ці жадаеце стаць удзельнікамі гэтай працы? Чаму?
Спецыяльна арганізаваная дзейнасць, адукацыйная вобласць "Мастацкая дзейнасць". Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (выраб з саломы)
Номинация "Лучший обучающий ролик"
https://youtu.be/1foUZyCiEAo