Аздараўленчы лагер "Дружба"

Дзявяты дзень "ДА СУСТРЭЧЫ, ШКОЛЬНЫ ЛАГЕР!"

23.07.2024
развернуть

Закончыў сваю работу аздараўленчы лагер "Дружба" з кругласутачным знаходжаннем дзяцей.

Вынікам работы лагера стаў відэафільм.

 АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР "ДРУЖБА"

свернуть

Восьмы дзень "ВАЛОЖЫНШЧЫНА ПАРТЫЗАНСКАЯ"

22.07.2024
развернуть

Выхаванцы  лагера "Дружба" наведалі экалагічны комплекс "Румскія сцежкі". Дзеці на экалагічнай сцежцы даведаліся цікавыя факты пра птушак, якія жывуць у Налібоцкай пушчы, пра шкоднікаў лесу і мерах барацьбы з імі, убачылі бабровую хатку. Але самых захапляльным было наведванне зямлянак часоў Вялікай Айчыннай вайны, у якіх дыслакаваўся атрад "Няўлоўныя" ў 1943-1944 гадах.

 

 

свернуть

Інфармацыйна-адукацыйная акцыя "Крок да поспеху"

21.07.2024
развернуть

21 ліпеня ў аздараўленчым лагеры "Дружба" з кругласутачным знаходжаннем дзяцей на базе Сівіцкай базавай школы ў рамках інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Крок да поспеху" адбылася сустрэча з начальнікам дзяжурнай змены, лейтэнантам унутранай службы МНС Адамовічам Дзянісам Дзмітрыевічам, выпускніком нашай установы адукацыі, які пасля заканчэння ўніверсітэта грамадзянскай абароны Рэспублікі Беларусь прыйшоў працаваць у г.Валожын. У час сустрэчы  Дзяніс Дзмітрыевіч расказаў пра сваё жаданне стаць выратавальнікам. Выхавальнікі актыўна задавалі пытанні аб складанасцях і хітрасцях прафесіі, асаблівасцях паступлення ва ўстановы адукацыі МНС і многае іншае. Напрыканцы  сустрэчы дзеці павіншавалі Дзяніса Дзмітрыевіча і ўсіх пажарных з надыходзячым прафесійным святам - Днём пажарнай службы.

свернуть

Шосты дзень "У ГОСЦІ ДА ЛЕТА"

20.07.2024
развернуть

Вялікая Радзіма пачынаецца з роднага краю, з малой радзімы, дзе ты нарадзіўся і вырас, дзе жылі твае дзяды і прадзеды, дзе многія стагоддзі жыве твой народ. Паняцці радзіма і родная зямля непарыўна звязаны і святыя для кожнага чалавека. І такой жа святой і паважанай павінна быць і наша памяць да мінулага. Кожны чалавек павінен ведаць гісторыю сваёй малой радзімы, легенды і аповяды аб гістарычных асобах. І вось з гэтай мэтай выхаванцы аздараўленчага лагера "Дружба" 20.07.2024 наведалі старажытны Івянец. Дзеці пабывалі ў гасцях  і даведаліся пра жыццё і творчасць знакамітага мастака і разьбяра па дрэве Апалінарыя Пупко. Наведалі магілу Казіміра і Люціі Дзяржынскіх, расстраляных нямецкімі фашыстамі за сувязь з партызанамі і магілу Мікалая Галубцова - адважнага партызана, стойкага камуніста, адказнага працаўніка.

       

           

свернуть

Пяты дзень "БЕЛАРУСЬ У МАІМ СЭРЦЫ"

19.07.2024
развернуть

19 ліпеня выхаванцы кругласутачнага лагера "Дружба" наведалі музей "Краіна міні". Яны мелі магчымасць у адным месцы, у цэнтры Мінска ўбачыць, тыя славутасці краіны, якіх у рэальным жыцці адзін ад аднаго падзяляюць сотні кіламетраў. На сёння ў музеі прадстаўлена 22 макеты самых значных аб'ектаў архітэктурна-гістарычнай спадчыны Беларусі. Галоўная місія музея "Краіна міні" - улюбіць у Беларусь кожнага наведвальніка музея!

                       

Выхаванцы  лагера "Дружба" наведалі яшчэ "Музей марожанага і прысмакаў". Яны пачалі сваё падарожжа з інтэрактыўнай экскурсіі, дзе ім расказалі пра гісторыю ўзнікнення марожанага і прысмакаў. Дзеці  даведаліся, як развіваліся рэцэпты марожанага і як прысмакі заваёўвалі папулярнасць па ўсім свеце. Асаблівую цікавасць выклікаў працэс стварэння марожанага Джелато. Дзеці змаглі назіраць, як рыхтуюць яго. Завяршылася экскурсія дэгустацыяй розных гатункаў Джелато, кожны з якіх валодае сваім непаўторным густам.

             

    

свернуть

Чацвёрты дзень "ЭКАЛОГІЯ І МЫ"

18.07.2024
развернуть

Цікавым і насычаным аказаўся чацвёрты дзень ў лагеры “Дружба”. Праходзіў ён пад агульнай назвай “Экалогія і мы”. Выхаванцы наведалі Валожынскую метэаралагічную станцыю, дзе атрымалі шмат цікавай інфармацыі аб спосабах вызначэння тэмпературы глебы і паветра, відах аблокаў, вільготнасці, паветраным ціску і многае іншае. 

У Валожынскмі краязнаўчым музеі пазнаёміліся з прадстаўнікамі жывёльнага свету Налібокскага ландшафтнага заказніка, а ў раённым рэсурсным цэнтры МНС змаглі выратаваць чалавека з ледзяной палонкі, зрабіць непрамы масаж сэрца, вызначыць магчымыя прычыны ўзнікнення пажару ў жылым памяшканні і выйсці з дымавага пакою.

Акрамя таго, паназіралі за насельнікамі дэндрапарка і Сівіцкага возера.

              

       

             

свернуть

Трэці дзень "СЦЕЖКАМІ НАЛІБОЦКІХ ВАКОЛІЦ"

17.07.2024
развернуть

 У рамках экскурсійнага марафона “Дзіцячы аўтапоезд” дзеці аздараўленчага лагера “Дружба” на базе Сівіцкай базавай школы Валожынскага раёна наведалі экасцежку “Белакорац” у Налібоцкай пушчы.  Інклюзіўная экасцежка – месца знаёмства з ландшафтным заказнікам Налібоцкі. Сцежка, ідзе ўздоўж узлеску, пятлёй нырае ў лясны масіў, далёкай кропкай прымыкаючы да рэчкі Іслач.

Дзеці  па ходзе сцежкі пазнаёіліся з дзевяццю інтэрактыўнымі стэндамі, разгадвалі галаваломкі пра флору і фаўну пушчы. Можна там сустрэць і зуброў, і тарпанаў, але дзецям сустрэліся толькі жабка і мурашы, зато выхаванцы палюбаваліся на тактыльных макетаў звяроў. Асабліва зацікавіў усіх волат, які абдымае сасну.  

                        

   

    

свернуть

Другі дзень "ЛЕТА – ГЭТА МАЛЕНЬКАЕ ЖЫЦЦЁ"

16.07.2024
развернуть

Летні адпачынак для кожнага дзіцяці павінен быць бяспечным: менавіта з гэтай мэтай 16.07.2024 года выхаванцаў аздараўленчага лагера "Дружба" з кругласутачным знаходжаннем дзяцей на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Сівіцкая базавая школа" наведалі прадстаўнікі ПАСЧ г.п. Івянец Валожынскага РАНС. Супрацоўнікі расказалі выхаванцам лагера аб правілах бяспечных паводзін на вадаёмах і аб пажарнай бяспецы, а таксама прадэманстравалі метады выратавання людзей на вадзе.

          

         

 

свернуть

Першы дзень "ПРЫВІТАННЕ, ЛАГЕР!"

15.07.2024
развернуть

15 ліпеня распачаў сваю работу аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей “Дружба”.  

  Распачаўся дзень ўрачыстай лінейкай, прысвечанай адкрыццю лагера. Далей  хлопчыкаў і дзяўчынак чакала забаўляльная праграма “Прывітанне, школьны лагер!”, пад час якой яны мелі магчымасць паразгадваць загадкі, адказаць на жартоўныя пытанні, памерацца ў росце, сіле голасу, спрыце і многае іншае.

Кіналекторый “Мемарыяльныя комплексы Беларусі” акунуў дзяцей у гісторыю Вялікай Айчыннай вайны.

Гульні на свежым паветры дапамаглі дзецям актыўна і з карысцю правесці свой час, умацаваць здароўе і зарадзіцца бадзёрасцю на цэлы дзень. А Вячэрні аганёк падвёў вынікі першага дня работы лагера.

    

    

    

свернуть

План работы аздараўленчага лагера з кругласутачным знаходжаннем дзяцей "Дружба"

15.07.2024
развернуть