ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ "СПАРТЫЎНЫ МАРАФОН"

13.02.2021

13 лютага ва ўстанове адукацыі ў рамках Дня здароўя быў праведзены “Спартыўны марафон”! Дзеці мелі магчымасць паказаць свой спрыт у вядзенні баскетбольнага мяча, лоўкасць і трапнасць – у кіданні мяча па кальцы, сілу і зухаватасць – у пад’ёме гіры і штангі, хуткасць – у спартыўных эстафетах. А самым актыўным аднагалосна быў прызнаны ШУТ АЛЯКСАНДР.  Марафон дазволіў усім  зарадзіцца бадзёрасцю і вясёлым настроем на ўвесь наступны тыдзень!