КАНІКУЛЫ, КАНІКУЛЫ - ВЯСЁЛАЯ ПАРА!

29.03.2021

29 сакавіка 2021 года ў першы дзень канікул ва ўстанове адукацыі прайшла гульнявая праграма "Вясновы настрой". Малодшыя школьнікі даведаліся, што беларускія народныя рухомыя гульні бываюць розных тыпаў: "усе з усімі", "сам за сябе", "каманда за каманду".  Таксама яны мелі магчымасць развучыць і пагуляць у такія беларускія народныя рухомыя гульні як "Грушка", "Браднік", "Запляціся пляцень", "Золата" і інш. Вучні не толькі развівалі ў гульнях хуткасць рэакцый, увагу, спрыт, вытрымку, назіральнасць, але і удасканальвалі навык бегу.