Паход выхаднога дня “Вясна спявае на розныя галасы”

03.04.2021

3 красавіка 2021 года, у апошні дзень канікул,  быў арганізаваны паход выхаднога дня “Вясна спявае на розныя галасы” для вучняў 1-4 класаў. Нягледзячы на надвор'е, юным падарожнікам усё ж такі удалося адпачыць на прыродзе, прыняць удзел у рухомых гульнях і правесці свой вольны час з карысцю пад кіраўніцтвам настаўніка пачатковых класаў Звярко Алены Анатольеўны і настаўніка фізічнай культуры і здароўя Адамовіча Генадзія Фрыдакавіча.