Першая сцяжынка “ДОБРЫ ДЗЕНЬ, ЛАГЕР!”

05.07.2021

Распачаў сваю работу аздараўленчы лагер “Дружба” на базе Сівіцкага дзіцячага сада – базавай школы.

Школьнікі і педагогі на працягу працы лагера здзейсняць падарожжа па чароўных сцяжынках роднага краю. Кожны дзень будзе прысвечаны наведванню адной са сцяжынак.

 Першая сцяжынка прайшла пад назвай “Добры дзень, лагер”. У гэты дзень дзеці пазнаёміліся з правіламі бяспечных паводзін у лагеры, паўтарылі правілы прафілактыкі COVID-19, паўдзельнічалі ў забаўляльным мерапрыемстве “Вось і лета прыйшло”. Умацавалі сваё здароўе і зарадзіліся бадзёрасцю пад час спартыўных гульняў на свежым паветры “Спартыўны калейдаскоп” у рамках рэалізацыі праекта “Мы – за здаровы лад жыцц

я”.