Чацвёртая сцяжынка "КНІГІ – ДОБРЫЯ СЯБРЫ"

08.07.2021

Цікавым, займальным і пазнавальным атрымаўся чацвёрты дзень у лагеры “Дружба”, які прайшоў пад агульнай назвай “Кнігі – добрыя сябры”. Дзеці разам з выхавацелямі пабывалі ў Сівіцкай сельскай бібліятэцы-клубе, дзе загадчык бібліятэкі Пракопчык В.В. расказала пра гісторыю ўзнікнення бібліятэкі, колькасць і разнастайнасць фонду. Пасля дзеці змаглі паўдзельнічаць у віктарыне “У гасцях у казкі”, выбраць сабе кнігі па душы.
Акрамя таго, выхавацелі разам з дзецьмі правялі акцыю “Буккросінг, альбо Адпусці кнігу пагуляць” і майстар-клас “Закладка для кніг”.