Сёмая сцяжынка "ФОРМУЛА БЯСПЕКІ"

12.07.2021

Новы тыдзень у лагеры “Дружба” пачаўся з падарожжа па сцяжынцы з назвай “Формула бяспекі”.  У ходзе цікавай і насычанай экскурсіі на мясцовы ФАП дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі работы сельскага фельдчара, даведаліся, дзе можна атрымаць дадзеную прафесію, наглядна ўбачылі, як правільна аказаць першую медыцынскую дапамогу.  

Пазнавальны  кіналекторый дапамог успомніць правілы паводзін на вадзе, асаблівасці карыстання электрапрыборамі і усе тэлефоны службаў экстранай дапамогі.

Завяршыўся дзень падарожжам па дзіцячым прававым сайце.