Восьмая сцяжынка "ЗЯЛЁНЫ ДОМ"

13.07.2021

Асабліва цікавым і насычаным атрымаўся восьмы дзень у лагеры “Дружба”. Выхаванцы лагера за дзень паспелі скласці памятку і прайсці тэставанне на хвілінцы здароўя “Чыстыя рукі – твая абарона”, здейсніць экскурсію ў прыроду “Будзь прыродзе верным  сябрам”, правесці акцыю“Чысты лес”, стварыць незвычайны калаж пад назвай  “Беражыце лес!”

Але апафеозам дня стала сустрэча з прадстаўнікамі МНС у рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню”,  якія паўтарылі з дзецьмі правілы пажарнай бяспекі, дазволілі апрануць сапраўдны касцюм выратавальніка, пасядзець за рулём пажарнай машыны, паспрабаваць патрапіць па футбольным мячы з брансбойта струменем вады. Уражанняў хопіць да наступнай лагернай змены!