Дзявятая сцяжынка "ЧАЛАВЕК СВАЁЙ СПРАВЫ"

14.07.2021

ЧАЛАВЕК СВАЁЙ СПРАВЫ. Менавіта так называлася дзявятая сцяжынка, па якой вандравалі наведвальнікі лагера “Дружба” ў дзявяты дзень. А прывяла іх гэта сцяжынка ў КУП “Сівіца”. Спачатку на малочна-таварную ферму “Сівіца”, дзе дзеці пазнаёміліся з прадстаўнікамі такіх прафесій, як, жывёлавод, аператар машыннага даення, ветурач, заатэхнік. А пасля на –  мехдвор КУП “Сівіца”, экскурсію па якім правёў сам дырэктар прадпрыемства Сямёнаў Аляксандр Іванавіч. Кожны з работнікаў цікава і з захапленнем расказваў пра сваю справу. Адразу бачна, што людзі адданы абранай прафесіі.

Завяршылася сцяжынка віктарынай  “Адгадай прафесію” і конкурсам малюнкаў “У свеце прафесій”