Трынаццатая сцяжынка "ПРАЦА ЎПРЫГОЖВАЕ ЧАЛАВЕКА"

19.07.2021

Кажуць: “Панядзелак – дзень цяжкі”… З гэтым выказваннем катэгарычна не згодны наведвальнікі лагера “Дружба”. Для іх панядзелак прайшоў на адным уздыху. Спачатку яны паўтарылі “Правілы абыходжання з  электрапрыборамі”  на хвілінца здароўя, пасля паспрачаліся ў спрыце, лоўкасці і хуткасці пад час правядзення спартыўна-гульнявой праграмы “Весела разам!”, прынялі ўдзел у акцыі “Чысты школьны двор” і захапленнем і задавальненнем паглядзелі  мастацкі фільм “Цімур і яго каманда”.

Можна з упэўненасцю сказаць: “Дзень удаўся!”