Чатырнаццатая сцяжынка "МАРШРУТ ПАМЯЦІ"

20.07.2021

 Па МАРШРУЦЕ ПАМЯЦІ праехаліся на веласіпедах выхаванцы лагера “Дружба” 20 ліпеня. Імправізаваны велапаход пачаўся з хвілінкі здароўя  “Правілы паводзін на дарогах” у рамках прафілактычнай акцыі “Школа дарожнай бяспекі”. Затым – экскурсія да помніка мірным жыхарам, растраляным у час вайны ў в.Вуглы. Ля помніка дзеці арганізавалі акцыю “Абеліск”, паслухалі  аповяд пра гісторыю ўзнікнення  помніка “Як гэта было”.

А на зваротным шляху завіталі ў імправізаваны музей старажытных прадметаў і прылад працы пад адкрытым небам, які арганізаваў у сябе дома жыхар в. Вуглы Роман Іосіф Браніслававіч. Гаспадар расказаў аб прызначэнні амаль кожнага прадмета з калекцыі і дазволіў нават патрымаць іх у руках.