Шаснаццатая сцяжынка "ПАЗНАЙ СВОЙ КРАЙ - ПАЗНАЙ СЯБЕ"

22.07.2021

Шаснаццатая сцяжынка  ў лагеры “Дружба” называлася  “ПАЗНАЙ СВОЙ КРАЙ – ПАЗНАЙ СЯБЕ”. За дзень дзеці паспелі паразмаўляць пра “Вітаміны на нашым агародзе” ў часе хвілінкі здароўя, акунуцца ў таямніцы Нясвіжскага замка, падарожнічаючы на віртуальнай экскурсіі, развучыць старадаўнія беларускія гульні, паўдзельнічаць у віктарыне “Усё пра Беларусь”, арганізаваць і правесці флэшмоб у рамках акцыі “Беларусь у маім сэрцы”.