СПАРТЫЎНА-ГУЛЬНЯВАЯ ПРАГРАМА «СПОРТ ЛЮБІЦЬ —ДУЖЫМ І ЗДАРОВЫМ БЫЦЬ!»

22.11.2021

20 лістапада 2021 года ў рамках рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі па прафілактыцы тытунекурэння  ва ўстанове адукацыі прайшла спартыўна-гульнявая праграма "Спорт любіць - здаровым быць!" 

Мэта мерапрыемства – прапаганда здаровага ладу жыцця, прыцягненне дзяцей да заняткаў фізічнай культурай і спортам. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дзеці малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Напал запалу і здаровы спаборніцкі дух суправаджалі  мерапрыемства на працягу ўсіх этапаў. Дзеці памераліся сіламі, праявілі кемлівасць і спрыт у вясёлых эстафетах.   У праграму ўвайшлі эстафеты:" З кочкі на кочку"," Пераправа"," Вясёлая скакалка", "Камбінаваная эстафета"... Юныя спартсмены змагаліся ў сіле, спрыце, кемлівасці, шпаркасці.  Мерапрыемства прайшло весела і заўзята: каманды прадэманстравалі свае спартыўныя ўменні, а таксама атрымалі зарад бадзёрасці і масу станоўчых эмоцый.