Конкурсная праграма "ДЛЯ ВАС, ДЗЯЎЧЫНКІ!"

05.03.2022

Напярэдадні свята 8 сакавіка для вучаніц Сівіцкага дзіцячага сада-базавай школы была праведзена конкурсна-гульнявая праграма "Для вас, дзяўчынкі!". Спаборнічалі дзве каманды. Усе конкурсы прайшлі   весела. Удзельнічаючы ў розных конкурсах, дзяўчынкі змаглі прадэманстраваць сваю кемлівасць, гумар і знаходлівасць, паказаць свае творчыя здольнасці. Членамі журы было вынесена такое рашэнне - усе дзяўчынкі вартыя першага месца!

Не засталіся ў баку ад удзелу ў мерапрыемстве і хлопчыкі. Яны падрыхтавалі цікавыя віншаванні для дзяўчынак.