ШКОЛА АКТЫЎНАГА ГРАМАДЗЯНІНА “Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна”.

22.09.2022

22 верасня ў рамках ШКОЛЫ АКТЫЎНАГА ГРАМАДЗЯНІНА прайшла гадзіна карысных зносін на тэму “Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна”. Вучням была прапанавана для прагляду мультымедыйная прэзентацыя, якая пазнаёміла іх са зместам двух інфармацыйных блокаў: «Адзін маршрут – агульная памяць»; «Лета – час дзейнічаць: ад зарадкі да працоўных рэкордаў».

Дзеці з задавальненнем уключыліся ў абмеркаванне прапанаваных пытанняў, падзяліліся сваімі ўражаннямі ад праекту “Цягнік памяці”, расказалі пра свае “летнія”дасягненні.