Наведванне г.п. Івянец і Івянецкага музея традыцыйнай культуры

02.11.2022

2 лістапада навучэнцы  наведалі нашай установы адукацыі гарадскі пасёлак Івянец, які багаты сваёй гісторыяй.  Навучэнцы наведалі  Івянецкі музей традыцыйнай культуры, дзе пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення назвы Івянец, побытам сялян, наведалі экспазіцыю, якая расказвае пра вядомых гістарычных дзеячаў, майстроў завода мастацкай керамікі, экспазіцыю, якая расказвае пра генацыд жыхароў Валожыншчыны і Івянеччыны “Без срока давности”. Дзеці  пабывалі на брацкай магіле, дзе ў 1942 годзе нямецкімі карнікамі былі забіты 800   жыхароў  Івянца і навакольных вёсак.