НАВЕДВАННЕ ЦЕНТРА БЯСПЕКІ МНС Ў Г.БАРЫСАВЕ

14.11.2022

З мэтай навучання школьнікаў правільным дзеянням пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый на вуліцы, дома,  у прыродзе, падчас прыродных надзвычайных сітуацый, а таксама каб прадбачыць іх і не дапускаць у далейшым навучэнцы Сівіцкай базавай  школы 14 лістапада 2022 года наведалі Цэнтр бяспекі жыццядзейнасці МНС у г.Барысаве. Школьнікі з радасцю акунуліся ў свет бяспекі і папоўнілі свае веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці.