ШАГ “Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць – надзейны фундамент незалежнасці”

24.11.2022

24 ЛІСТАПАДА ў рамках ШКОЛЫ АКТЫЎНАГА ГРАМАДЗЯНІНА прайшла гадзіна карысных зносін на тэму “Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць – надзейны фундамент незалежнасці”.  Вучням была прапанавана для прагляду мультымедыйная прэзентацыя. Дзеці з задавальненнем уключыліся ў абмеркаванне дасягненняў у развіцці  хімічнай, нафтахімічнай прамысловасці, машынабудавання, вытворчасці азотных угнаенняў,  выказалі свае меркаванні наконт іх далейшага развіцця.