9 снежня - Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынстваў генацыду

09.12.2022

Вайна - гэта смерць, боль, страх, пакуты, слёзы... Гэта тое, ад чаго дарослыя павінны засцерагаць дзяцей. Няма нічога жахлівей, чым спалучэнне " вайна і дзеці". І калі дзеці становяцца ўдзельнікамі баявых дзеянняў ці нават ахвярамі вайны - гэта трагедыя ўсяго чалавецтва. Менавіта ім была прысвечана класная гадзіна ў 3-4 класах: піянерам-героям, дзецям Хатыні, дзецям канцлагераў. Памяць аб гэтых юных грамадзянах - напамін аб каштоўнасці міру на ўсёй планеце.