НАВЕДВАННЕ ВАЛОЖЫНА І КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ

28.12.2022

28.12.2022 года выхаванцы лагера наведалі г.Валожын. Для іх была арганізавана аглядная экскурсія па горадзе і наведванне краязнаўчага музея. Экскурсавод пазнаёміла дзяцей з гісторыяй і традыцыямі святкавання Каляд. Таксама навучэнцы наведалі экспазіцыю, прысвечаную генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Не абмінулі дзеці і прыгажуню ёлку на плошчы райцэнтра  - сфатаграфаваліся ля яе.