ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21.02.2023

Дзень роднай мовы у Сівіцкай школе прайшоў пад назвай "Як ты дорага мне, родная мова". Выхаванцы рознаўзроставай групы і вучні школы прымалі актыўны  ўдзел у разнастайных мерапрыемствах, якія накіраваны на захаванне і папулярызацыю роднай беларускай мовы. Выхаванцы разам з выхавацелем гулялі ў розныя беларускія народныя гульні, інсцэніравалі казкі, слухалі апавяданні.

"Захаваем родную мову" і  "Пагуляем ў родную мову". Так называліся мерапрыествы да Дня роднай мовы для вучняў. У ходзе іх вучні пачатковых і старэйшых класаў разгадвалі шарады, рашалі рэбусы, працавалі перакладчыкамі, тлумачылі фразеалагізмы і дапаўнялі прыказкі. Словам, весела адзначалі імяніны роднай мовы.