Чацвёрты дзень у лагеры "Дружба"

30.03.2023

Чацвётры дзень у лагеры прайшоў цікава для выхаванцаў. З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у ваенна-патрыятычнай гульні "Арляня". Праграму спаборніцтваў адкрыў конкурс па страявой падрыхтоўцы.  Дзеці прадэманстравалі ўменне выразна выконваць страявыя прыёмы ў складзе каманды.  

Камандам трэба было многае: памерацца сілай, хуткасцю, спрытам і ўменнем пераадольваць турысцкую сцежку; паспаборнічаць у дакладнасці стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі;  аказаць медыцынскую дапамогу пацярпелым. Фантазію і творчасць выхаванцы праявілі ў сваіх баявых лістках.